Опубликовано 31 студзеня 2023 у 12.26
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-read.online/news/accidents/31584.html    

Жыхар Лагойскага раёна спаліў аўтамабіль начальніка мясцовай ДАІ

Жыхара Лагойскага раёна затрымалі па падазрэнні ў падпале аўтамабіля начальніка ДАІ раёна, піша тэлеграм-канал «Логойск (не)официально».

Сгоревшая легковушка начальника ГАИ Логойского района. Январь 2023 года. Фото: t.me/logoysk_official
Згарэлы легкавік начальніка ДАІ Лагойскага раёна. Студзень 2023 года. Фота: t.me/logoysk_official

Каля 2.00 24 студзеня ў пасёлку Плешчаніцы згарэў легкавік начальніка раённай ДАІ. Як высветлілі ратавальнікі, прычынай узгарання стаў падпал. Падазраванага аператыўна знайшлі і затрымалі. Мужчына ва ўсім прызнаўся.

Паводле затрыманага, ён падпаліў аўтамабіль начальніка ДАІ Лагойскага РАУС, бо за месяц да інцыдэнту ўладальнік легкавіка пазбавіў яго правоў кіроўцы і аштрафаваў на 200 базавых велічынь (7400 рублёў) за «п'яную язду».

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам і нанясенне значнай шкоды. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Інфармацыю пра інцыдэнт пазней пацвердзіў набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал. Высветлілася, што мужчына набраў на запраўцы каністру, абліў машыну начальніка раённай ДАІ, а затым падпаліў. Акрамя таго фігуранткай справы стала знаёмая падазраванага, якая падвезла яго на АЗС, а потым высадзіла непадалёк ад месца злачынства.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO