У Рэчыцы 29 траўня жанчына разбілася пасля падзення з акна восьмага паверха. Яе муж убачыў цела жонкі і таксама памёр, паведаміў «Дняпровец» са спасылкай на Следчы камітэт.
У адным з дамоў у Наварэчыцкім мікрараёне горада 60-гадовая жанчына мыла на кухні акно і з неасцярожнасці вывалілася з восьмага паверха. Муж, пачуўшы крык жонкі, забег на кухню і ўбачыў жанчыну, што ляжала пад акном на бетоннай дарожцы. Мужчына тут жа выбег на двор, пачаў клікаць на дапамогу, як раптам і яму стала кепска.
На жаль, два экіпажы хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца, не змаглі выратаваць мужа і жонку.
Распечатано с портала ZERKALO.IO