У Баранавічах сямейны канфлікт скончыўся трагедыяй: п’яны бацька зарэзаў сына, які спрабаваў абараніць маці, паведамляе «Наш край».
Як расказалі ў Следчым камітэце, увечары 18 лістапада 62-гадовы баранавічанін выпіваў на кухні разам са сваёй жонкай. У нейкі момант пара пачала сварыцца.
Крыкі абудзілі іх 33-гадовага сына, які спаў у суседнім пакоі. Мужчына выйшаў на кухню і зрабіў заўвагу бацьку, папрасіўшы не абыходзіцца так груба з маці. Гэта стала нагодай для новага канфлікту, цяпер ужо паміж мужчынамі: у разгар сваркі бацька схапіў нож са стала і тры разы ўдарыў сына ў грудзі. Раны аказаліся смяротнымі.
Распачатая крымінальная справа за забойства, падазраваны затрыманы.
Распечатано с портала ZERKALO.IO