Ад Макса Каржа да Валерыя Меладзэ. СМІ апублікавалі новы чорны спіс выканаўцаў, якім забаронена выступаць у Беларусі
8 лютага 2023 у 1675861260
«Зеркало»
У апублікаваным спісе - 80 выканаўцаў, прычым не толькі беларускіх і расійскіх, якім забаронена выступаць у нашай краіне, паведамляе Беларуская рада культуры.
Як сцвярджае Рада культуры, гэта спіс музыкаў і гуртоў, чые песні забаронена выконваць у Беларусі. Яго перадалі дзяржаўным установам, звязаным з арганізацыяй канцэртаў. Як мяркуецца, спіс быў складзены КДБ.
Беларусь у спісе прадстаўляюць Ларыса Грыбалёва, Ганна Шаркунова, Іна Афанасьева, Саша Нема, Юзары, Аляксей Хлястоў, Ксенія Сітнік, Макс Корж, гурты «Ляпіс Трубяцкой», «Нейра Дзюбель», NRM, «Крамбамбуля», Navi Band і іншыя.
Хапае і расійскіх артыстаў і гуртоў - Anacondaz, Little Big, «Ногу свело», Noize MC, Oxxxymiron, Валерый Меладзэ, Ганна Нятрэбка, «Бі-2» і ДДТ.
Ёсць у спісе і замежныя выканаўцы. Магчыма, Лэдзі Гага або Шэр марылі пра гастрольны тур па гарадах і вёсках Беларусі, але беларускія ідэолагі загадзя падстрахаваліся - ніякіх канцэртаў.
Нагадаем, чорныя спісы вядомыя з 1995 года: гэта негалосная забарона на гастролі і выступы музыкаў. Пасля падзей 2020 года яны значна пашырыліся.