«Ён можа каментаваць усё, што захоча». Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка дыстанцыявалася ад Лукашэнкі
18 красавiка 2023 у 1681828620
«Зеркало»
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка на турніры ў Штутгарце сказала, што не мае ніякага дачынення ні да палітыкі, ні да Аляксандра Лукашэнкі, піша тэлеграм-канал Bild на рускай.
Пераможца Australian Open падкрэсліла, што яна не мае ніякага дачынення ні да палітыкі, ні да Аляксандра Лукашэнкі, які некалькі разоў згадваў яе ў сваіх выступах.
- Ён [Лукашэнка] можа каментаваць усё, што захоча. Я проста спартоўка з Беларусі, я раблю ўсё магчымае ў сваім відзе спорту. Калі ўкраінцы яшчэ больш узненавідзяць мяне пасля ягоных словаў, што я магу зрабіць, - рэзюмавала яна.
Сабаленка таксама чарговым разам падкрэсліла, што супраць вайны.
- Калі б я магла спыніць гэтую вайну, я б гэта зрабіла, - заявіла другая ракетка свету на турніры Porsche Tennis Grand Prix у Штутгарце.
Яна дадала, што, на вялікі жаль, ніяк не можа паўплываць на сітуацыю з ваеннымі дзеяннямі:
- Многія людзі паказваюць на мяне пальцам, а некаторыя, магчыма, ненавідзяць мяне. Я нічога не зрабіла супраць Украіны. Яны не любяць мяне толькі таму, што я нарадзілася ў Беларусі.
Раней спартоўка неаднаразова выказвалася пра вайну ва Украіне, але абмяжоўвалася толькі агульнымі фразамі.
Чытайце таксама