Пайшоў з жыцця беларускі пісьменнік Мікола Маляўка
5 красавiка 2024 у 1712332560
«Зеркало»
Беларускі пісьменнік Мікола Маляўка памёр на 83-м годзе жыцця, паведаміў БЕЛТА яго найлепшы сябар, пісьменнік Мікола Чарняўскі.
«Учора днём патэлефанавала жонка Міколы і паведаміла, што ён прыкладна ў 13.30 ціха пайшоў з жыцця», - сказаў Мікола Чарняўскі.
Ён паведаміў, што развітанне з пісьменнікам пройдзе Мінску на вуліцы Кульман, 33а, 6 красавіка з 9.00 да 10.00. Пахаванне пройдзе ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, адкуль ён родам.
Мікола Маляўка - лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, спецыяльнай прэміі прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне» ў намінацыі «Мастацкая літаратура», лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Паэзія».
Мікола Маляўка нарадзіўся 13 снежня 1941 года. Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школьныя гады. Ён аўтар паэтычных зборнікаў «Едуць маразы», «Лотаць», «Круг», «Дар», «Дзiчка ў полi», «Сланечнiк», «Раманс на два галасы», «Слухаю дождж». Шырокую вядомасць атрымалі зборнікі вершаў «Зiмнi дождж», кніга лірыкі «Рушнiчок на крыжы», этнаграфічная кніга «Сядзiба, або Хата з матчынай душою» і інш. Аднак самай важнай кнігай у сваім жыцці ён лічыў зборнік «Старая зямля», у якую ўвайшло каля 300 санетаў. Гэтая кніга прысвечаная яго роднай вёсцы і яе жыхарам. На вершы паэта былі напісаныя песні, паводле драматычных твораў ставіліся спектаклі.