У Вялікабрытаніі настаўніца зацяжарала ад вучня. У гэты час яна ўжо праходзіла абвінавачанай па справе пра разбэшчванне школьніка (іншага)
8 мая 2024 у 1715161560
«Зеркало»
Настаўніца з Вялікабрытаніі зацяжарала ад аднаго са сваіх вучняў. Гэта адбылося ў час, калі праходзіла разбіральніцтва па іншай справе, дзе яна выступала абвінавачанай за тое, што прывяла іншага школьніка ў сваю кватэру з мэтай заняцца з ім сэксам, паведамляе The Independent.
Паводле матэрыялаў справы, 30-гадовая Рэбека Джойнс разбэсціла першага пацярпелага школьніка, купіўшы яму арыгінальны рэмень Gucci за 345 фунтаў (амаль 1400 рублёў). Мяркуецца, што пасля гэтага настаўніца адвезла хлопчыка ў сваю кватэру, дзе яны заняліся сэксам двойчы.
Пакуль з гэтай нагоды ішло разбіральніцтва, стала вядома, што яна зацяжарала ад іншага свайго вучня.
- [Першы пацярпелы прыйшоў у суд і адказаў на пытанні адваката абвінавачанай]. Потым справа была адкладзеная да заканчэння разбіральніцтва, але тым часам высветлілася, што Джойнс таксама была ў даволі працяглых сэксуальных адносінах з іншым са сваіх 15-гадовых вучняў, - расказаў пракурор Джо Олман.
Гэтыя абвінавачанні таксама далучылі да справы. Паводле Олмана, другі пацярпелы пацвердзіў, што Джойнс была яго настаўніцай і што іх адносіны завязаліся, калі тая была адхіленая ад вядзення заняткаў. Таксама школьнік адзначыў, што прыходзіў да яе дадому, калі яму было яшчэ 15 гадоў.
- [Тады] яны пацалаваліся, а затым, калі яму споўнілася 16, у іх завязаліся паўнавартасныя сэксуальныя адносіны, якія прывялі да цяжарнасці. Гэта шакавала пацярпелага, бо Джойнс сказала яму, што не можа зацяжараць, бо ў яе сіндром полікістозных яечнікаў, - тлумачыў Олман.
Пракурор дадаў, што лічыць «даволі нахабным», што ўсё апісанае адбывалася, пакуль Джойнс была выпушчаная на волю пад заклад падчас разгляду яе справы.
- Вядома, яна не можа адмаўляць гэтыя сэксуальныя адносіны [пра якія стала вядома пазней], бо яна зацяжарала, - сказаў Олман. - Але гэтым разам яна сцвярджае, што сэксуальная актыўнасць пачалася толькі тады, калі яму споўнілася 16 гадоў і яе ўрэшце адхілілі ад працы ў школе (узрост згоды ў Вялікабрытаніі - 16 гадоў, але толькі ў выпадку, калі абодва бакі не знаходзяцца ў пазіцыі ўлады. - Заўв. рэд.).
Усяго Рэбэцы Джойнс інкрымінуюць шэсць пунктаў абвінавачання за дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да дзіцяці. У двух з гэтых выпадкаў яна выступала для іх як давераная асоба - то-бок займала пасаду, якая мяркуе ўладныя адносіны паміж ёю і вучнямі.
Сама Джойнс не прызнае сваёй віны па ўсіх выстаўленых абвінавачаннях.
Чытайце таксама