Па-беларуску выходзіць заключная частка «Валадара пярсцёнкаў»
8 снежня 2024 у 1733642400
Алеся Жураўка / «Зеркало»
Хутка класіку сусветнага фэнтэзі - легендарную трылогію Джона Толкіна «Валадар Пярсцёнкаў» - можна будзе цалкам прачытаць па-беларуску. Выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла папярэдні заказ на трэцюю, заключную кнігу «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля».
Гэта першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твора ў жанры фэнтэзі. Перакладчык - Ігар Кулікоў.
Папярэдні заказ працягнецца з 5 па 16 снежня ўключна. З 17 снежня выдавецтва пачне высылаць папярэднія заказы поштай. Звычайны старт продажаў пачнецца 20 снежня.
Можна аформіць папярэдні заказ на сайце выдавецтва або праз сайт Allegro.