Вярхоўны суд па заяве генпракурора Шведа прызнаў Беларускі расследавальніцкі цэнтр «экстрэмісцкай» арганізацыяй
15 верасня 2023 у 1694780460
«Зеркало»
Вярхоўны суд прызнаў «экстрэмісцкай» арганізацыяй зарэгістраваны ў Чэхіі «Беларускі расследавальніцкі цэнтр» (БРЦ). Пра гэта паведамілі 15 верасня ў прэс-службе Генпракуратуры.
Заяву пра прызнанне БРЦ «экстрэмісцкай» арганізацыяй у суд падаў генеральны пракурор Андрэй Швед «зыходзячы з палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму"».
«Беларускі расследавальніцкі цэнтр» - гэта каманда незалежных журналістаў, якія спецыялізуюцца на расследаваннях, аналітыцы, выкрыцці фэйкаў.
У 2022 годзе «Белсат» і БРЦ выпусцілі сумеснае расследаванне пра імаверную карупцыйную схему па пастаўках медтэхнікі, у якой быў задзейнічаны Алег Швед і якую можа пакрываць яго брат - генпракурор Андрэй Швед. Цікава, што праз некалькі тыдняў на гэтую інфармацыю адрэагаваў Лукашэнка.
На нарадзе Савета бяспекі ў пачатку лютага 2022 года ён сказаў чыноўнікам, сярод якіх быў і тады ўжо генпракурор Швед:
- Па кожным з вас будуць малаціць. Мяне ўжо адмалацілі. Ужо, напэўна, жывога месца не засталося. А вось кожнага з вас. Ведаю, што Андрэя Шведа пачалі паласкаць. Гэта яшчэ не ўсё. Рыхтуйся, адкапаюць яшчэ тое, што ты не ведаеш: прапрадзядуляў тваіх, бабуляў. Яшчэ выявяць, што ты з Амерыкі прыехаў.
Чытайце таксама