У Сейме Літвы зарэгіструюць папраўкі, якія абмяжуюць магчымасць беларусаў жыць у краіне
4 снежня 2023 у 1701668040
«Зеркало»
Кіраўнік камітэта Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас збіраецца ўжо на гэтым тыдні зарэгістраваць у Сейме папраўкі, якія абмяжуюць магчымасць новапрыбылым грамадзянам Беларусі атрымаць статус часовага жыхара, піша LRT.
Палітык падкрэсліў, што прапанаваныя ім меры не закрануць рэпрэсаваных беларусаў.
- Вельмі важна падкрэсліць, што мы працягваем падтрымліваць гуманітарны калідор. Іншымі словамі, калі гэта сапраўды праваабаронцы, людзі, рэпрэсаваныя беларускім рэжымам, МЗС зможа даць такі гуманітарны калідор. А з нагоды ВНЖ мы робім адну агаворку - на кваліфікаваную працоўную сілу, - сказаў Лаўрынас Кашчунас.
Паводле яго, папраўкі арыентаваныя на ізаляваную літоўскімі службамі бяспекі групу беларусаў, якая з'яўляецца мішэнню беларускіх спецслужбаў. Чакаецца, што прапанаваныя меры знізяць пагрозу бяспецы і для Літвы, і для прадстаўнікоў беларускай апазіцыі.
- Бачанне яснае - давайце падтрымаем дэмакратычную Беларусь, дамо абарону тым, хто ў ёй мае патрэбу, Давайце ўмацуем незалежнасць, наколькі гэта залежыць ад нас, але давайце не ствараць Беларусь у Літве з усімі рызыкамі, якія вынікаюць з гэтага - літвінізм гэта або разведвальныя пагрозы, - сказаў Кашчунас.
Раней дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы Дарус Яўнішкіс заявіў, што ў Літве павысілася актыўнасць беларускіх сілавых ведамстваў, яны вярбуюць беларусаў у краіне. Ён таксама адзначыў, што 80% прыезджых грамадзян нашай краіны - гэта эканамічныя мігранты. Паводле кіраўніка ДДБ, гэта «без сумневу, стварае беларускім спецслужбам пэўныя магчымасці для вярбоўкі, для аказання ўплыву, збору інфармацыі пра працэсы ў Літве».
Чытайце таксама