Пісьменнік Саша Філіпенка расказаў, хто напісаў на яго данос
22 лютага 2024 у 1708616220
«Зеркало»
Пісьменнік Саша Філіпенка, у дачыненні да якога сілавікі распачалі крымінальную справу, у інтэрв'ю Deutsche Welle расказаў, што данос на яго напісаў ягоны дзядуля.
- На мяне данос напісаў мой дзед, які прысеў да тэлевізара і назіраў вельмі доўга за тым, што адбываецца, паверыў прапагандзе, палічыў, што я здраднік, і напісаў адкрыты ліст, у якім прагаварыў усё, чаму яго навучыла прапаганда, - сказаў пісьменнік.
Нагадаем, пісьменнік і журналіст Саша Філіпенка ў 2020 годзе быў вымушаны з'ехаць у Еўропу. Некаторыя яго творы перакладзеныя на мноства моваў і ўваходзілі ў спісы бэстсэлераў. Пісьменнік займаецца прасоўваннем беларускага пытання і не раз выступаў у заходніх медыя.
У лістападзе 2023 года ў доме бацькоў Сашы Філіпенкі прайшоў ператрус, яго бацьку - Аляксандра - затрымалі. Пазней суд Першамайскага раёна Мінска арыштаваў яго на 13 дзён. У лютым у інтэрв'ю «Новай газеце» пісьменнік расказаў, што ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Па якім артыкуле - невядома.