Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  2. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  3. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  4. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  5. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  6. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  7. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  8. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  9. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  10. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  11. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  12. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  13. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
Читать по-русски


У другой гульні 1/8 фіналу, якая адбылася 1 ліпеня, партугальцы аказаліся мацнейшымі за славенцаў — у серыі пенальці.

Матч чемпионата Европы по футболу между сборными Португалии и Словении, Франкфурт, Германия, 1 июля 2024 года. Фото: Reuters
Матч чэмпіянату Еўропы па футболе паміж зборнымі Партугаліі і Славеніі, Франкфурт, Германія, 1 ліпеня 2024 года. Фота: Reuters

Славенцы выйшлі ў плэй-оф, ні разу не перамогшы на групавым этапе. Партугальцы занялі першае месца ў сваім квартэце, але змазалі канцоўку, саступіўшы грузінам. Натуральна, Крышціяну Раналду, які зноў быў у стартавым складзе, і яго партнёры лічыліся фаварытамі матча.

У першым тайме партугальцы пастаянна ціснулі на суперніка. Яны гулялі на добрых хуткасцях, шмат валодалі мячом і часам не давалі славенцам літаральна падняць галаву, каб паспрабаваць адсунуць гульню ад сваёй брамы. Хоць удараў амаль не было — толькі патэнцыйна галявыя сітуацыі.

На 34-й хвіліне Раналду атрымаў шанец адзначыцца са штрафнога з добрай пазіцыі, але стрэлу форварда не хапіла дакладнасці.

У другой палове сустрэчы партугальцы працягнулі шукаць дарогі да брамы апанента. Крышціяну зноў далі прабіць перспектыўны штрафны — галкіпер Ян Облак не завагаўся. Славенцы самааддана абараняліся. А на 62-й хвіліне былі блізкія да поспеху ў рэдкай контратацы: Беньямін Шэшка прабіў абарону, аднак удар не атрымаўся.

У канцы тайма каманды дзейнічалі ўсё асцярожней. Партугальцы нібы страцілі надзею пераадолець непрыяцельскія рэдуты. Раналду, праўда, аднойчы атрымаў выдатны пас на ход, але прабіў проста ў Облака.

Гульня перацякла ў дадатковы час. На 103-й хвіліне Дыёгу Жота зарабіў пенальці. Мяч зноў аддалі Раналду, і той не забіў! Облак адгадаў кірунак удару. Крышціяну не змог стрымаць слёз…

У другім экстра-тайме Шэшка мог пахаваць усе надзеі суперніка, але не выкарыстаў выхад сам-насам. А ў серыі 11-метровых узялі верх партугальцы, прычым Раналду гэтым разам быў дакладны. Славенцы не рэалізавалі ніводнай спробы!

У чвэрцьфінале партугальцы згуляюць з французамі, якія напярэдадні перамаглі бельгійцаў.

Футбол. Чэмпіянат Еўропы. 1/8 фіналу

1 ліпеня. Партугалія — Славенія — 0:0 (па пенальці — 3:0).

У астатніх матчах 1/8 фіналу згуляюць: 2 ліпеня. Румынія — Нідэрланды (19.00), Аўстрыя — Турцыя (22.00).