Опубликовано 11 жнiўня 2023 у 09.28
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-read.online/news/economics/45982.html    

Расійскі прапагандыст сцвярджае, што пытаў Пуціна, чаму Беларусь не ваюе на баку РФ. Што той яму адказаў?

Пракрамлёўскі «ваенкар» Аляксандр Сладкоў у сваім тэлеграм-канале напісаў пра тое, што нібыта абмяркоўваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным магчымасць удзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Александр Лукашенко и Владимир Путин. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: Reuters

Прапагандыст расказаў, што ў яго была магчымасць асабіста спытаць Пуціна, чаму Беларусь не ваюе на баку Расіі.

«Вярхоўны (вярхоўны галоўнакамандуючы РФ Уладзімір Пуцін. — Заўв. рэд.) адказаў: „Навошта?“ Я падумаў і зразумеў, што я з ім абсалютна згодны», — напісаў Сладкоў.

Калі адбылася гэтая размова, прапагандыст не ўдакладняе. Адзначым, што ў чэрвені Уладзімір Пуцін сустракаўся з расійскімі «ваенкарамі». На тым мерапрыемстве таксама прысутнічаў Сладкоў. Аднак у прэс-рэлізе, які апублікавала прэс-служба Крамля, пытанне ўдзелу Беларусі ў развязанай Расіяй вайне не ўздымалася ні Сладковым, ні іншымі ўдзельнікамі сустрэчы.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO