За паўгода насельніцтва прадало замежнай валюты амаль на паўмільярда больш, чым купіла. Гэта вынікае са звестак Нацбанка.
У чэрвені насельніцтва купіла валюты на 927,5 млн даляраў, а прадало крыху больш чым на 1 млрд. Продаж перавысіў куплю на 76,7 млн даляраў.
За студзень — чэрвень людзі купілі валюты на 5,33 млрд даляраў, а прадалі — на 5,87 млрд. То-бок продаж перавысіў куплю на 540,8 млн даляраў. Наяўнай валюты насельніцтва з пачатку года прадало на чыстай аснове на 1,1 млрд даляраў.
Нагадаем, заробкі беларусаў афіцыйна растуць. Аднак людзі па-ранейшаму актыўней пазбаўляюцца ад валюты, чым яе купляюць. Не выключана, што насельніцтва ўкладвае сродкі ў якія-небудзь пакупкі. Да прыкладу, у будаўніцтва жылля.
Сярод бізнесу, наадварот, назіраецца высокі попыт на замежныя грошы. У першай палове года беларускія кампаніі купілі валюты на 14,2 млрд даляраў, а прадалі — на 12,9 млрд.
Прыносяць беларускім банкам валюту замежнікі, якія за той жа перыяд на чыстай аснове прадалі 624,8 млн даляраў.
Чытайце таксама
Распечатано с портала ZERKALO.IO