Опубликовано 12 лiстапада 2024 у 17.27
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-read.online/news/economics/83103.html    

Адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах зняўся з гонкі, каб не перашкаджаць Лукашэнку

Старшыня Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў заявіў пра рашэнне спыніць свой удзел у кампаніі па выбарах прэзідэнта, перадае БЕЛТА.

Председатель Республиканского совета Беларусского союза офицеров Сергей Бобриков. Фото: "СБ. Беларусь сегодня"
Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў. Фота: «СБ. Беларусь сегодня»

Бобрыкаў адзначыў, што рашэнне гэтае «сур'ёзнае, складанае» і далося яму «няпроста», але «ёсць важкія аргументы».

Паводле яго словаў, з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы пачалі паступаць шматлікія звароты афіцэраў.

— Гэта былі наступныя словы: сёння нашая рэспубліка перажывае вельмі цяжкі час, каб зберагчы краіну, забяспечыць яе стабільнасць, галоўная задача афіцэрскага корпуса — згуртавацца вакол нашага галоўнакамандуючага, падтрымаць дзейнага прэзідэнта на маючых адбыцца выбарах. Каб забяспечыць згуртаванасць афіцэрскага корпуса, не дапусціць дваістых думак сярод вайскоўцаў, каб падтрымаць дзейнага кіраўніка дзяржавы і нашага лідара, мною было прынятае такое рашэнне, — сказаў на заканчэнне Сяргей Бобрыкаў.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года. Гэта асноўны дзень галасавання, а датэрміновае будзе арганізаванае з 21 да 25 студзеня.

Вынікі выбараў павінныя абвясціць не пазней за 5 лютага, пры неабходнасці — не пазней за 9 лютага правесці другі тур. Аднак апошні раз выбары ў два туры ў Беларусі праводзіліся ў 1994 годзе.

Чытайце таксама

Максім Іскрын / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO