Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. СМИ: чиновники ЕС удивились откровенности высказывания главы МИД Китая о войне в Украине. Вот что он сказал
  2. ВОЗ призвала резко повысить цены на три товара. Это поможет предотвратить 50 млн преждевременных смертей
  3. Известны имена четырех политзаключенных женщин, которые вышли по помилованию к 9 мая
  4. Ряд европейских стран аннонсировали помощь Украине. При этом различные ведомства США не могут разобраться в своей позиции
  5. «Вясна»: Вышел на свободу бывший пресс-секретарь А1 Николай Бределев
  6. «Враг режима, как и его вождь, решил упрекать рядовых белорусов». Мнение о свежем видео Тихановского
  7. Трамп о разговоре с Путиным: Прогресса нет
  8. Власти пересмотрели новые правила сканирования товаров на кассах, на которые массово жалуются продавцы и покупатели
  9. «Стыдно и больно». Тихановский попросил помочь собрать 200 тысяч евро для «мощного удара по лукашизму». Что из этого получается?
  10. «Это был один из самых масштабных воздушных ударов». Что известно о последствиях атаки по Киеву


Прадстаўнікі беларускага палка Каліноўскага, які змагаецца ва Ўкраіне супраць расійскай агрэсіі, выпусцілі свой навагодні зварот да беларусаў, якія знаходзяцца ўнутры краіны і за яе межамі.

«Шаноўныя беларусы і беларускі. Усе тыя, хто разам з намі змагаецца супраць расійскай агрэсіі ва Украіне і ўсе, хто на выгнанні з нашай роднай Беларусі. Усе, каго лёс занёс у розныя куткі свету, і ўсе, хто працягвае жыць пад прыгнётам дыктатуры. Усе, хто ў поўнай меры адчувае яе катаванні, а таксама ўсе, хто да гэтага часу не заўважае гэтай самай дыктатуры ці робіць такі выгляд. Усе тыя, хто пакуль яшчэ яе падтрымлівае, усе, хто каля станка, пакуль што ў пагонах, усе, хто вучыць, лечыць, займаецца бізнэсам і спортам і працягвае займацца мастацтвам у гэты нялёгкі час.

Беларусы. Падыходзіць да заканчэння 2022 год. У гэтым годзе мы стварылі беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага, які стаў побач з украінцамі ў вайне супраць расійскай агрэсіі і паставіў сабе мэту — вызваленне Беларусі праз вызваленне Украіны. Гэта быў год барацьбы, развіцця і сапраўдных выпрабаванняў. Мы ўдасканальвалі свае навыкі і выконвалі баявыя заданні у найгарачэйшых кропках фронту. Нас станавілася і становіцца ўсё больш і больш. На вялікі жаль, мы таксама страчваем нашых пабрацімаў, чые імёны назаўсёды застануцца ў нашай памяці і ў памяці ўсяго беларускага народу.

Наперадзе наш народ чакае яшчэ адзін год змагання. Год, у якім трэба выстаяць. Дзеля тых, хто загінуў. Хто зараз у турме і несправядліва пакутуе. Дзеля тых, кто рабіў гісторыю ўчора і робіць яе сёння. Бо мы — новая кагорта беларусаў, якія змагаюцца за сваю нацыю і за ганаровае імя нашчадкаў полацкіх дружыннікаў, рыцараў Вялікага княства Літоўскага, ваяроў Каліноўскага, начшадкаў БНР. Сэрцы ўсіх нашых людзей найбольш жадаюць перамогі над акупантамі і іх прыхвастнямі ў Беларусі, і мы зробім усё магчымае дзеля гэтага.

Беларускі полк імя Каліноўскага абяцае і далей стаяць на абароне Украіны, а таксама прыкласці максімум сілаў, каб мэта нашага народу здзейснілася і Беларусь стала свабоднай у новым годзе, а дзяржава была для народу, адпаведна заветам Кастуся Каліноўскага».