Па дарозе ў Семежаў на «Калядных цароў» у Грозаве Капыльскага раёну сілавікі затрымалі вялікую экскурсію — да 80 чалавек — з гідамі Алесем Варыкішам, Наталльяй Жданок і Іванам Сацукевічам, піша «Радыё Свабода».
Ва ўсіх затрыманых праверылі дакументы і тэлефоны. Большасьць людзей, акрамя экскурсаводаў, адпусьцілі.
Пазьней стала вядома, што Варыкіша і Сацукевіча затрымалі на 72 гадзіны.