Амбасада Балгарыі планавала прымаць у беларусаў дакументы на шэнгенскую візу з 1 красавіка. Але тэрміны ссунуліся, паведамілі ў дыпмісіі.
«Пачатак прыёму дакументаў у візавым цэнтры VFS Global у Мінску пачнецца 15 красавіка 2024 года, у іншых візавых цэнтрах VFS Global на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будуць прымаць дакументы з 1 траўня 2024 года», — паведамілі ў амбасадзе Балгарыі ў Беларусі.
8 красавіка на сайце візавага цэнтра Балгарыі з’явіцца ўся актуальная інфармацыя і магчымасць запісацца на падачу дакументаў.
Нагадаем, раней амбасада Балгарыі паведамляла, што пачне выдаваць беларусам шэнген з 1 красавіка. У дыпмісіі адзначылі, што для «забяспечання больш высокага ўзроўню абслугоўвання заяўнікаў» было заключанае пагадненне з фірмай VFS Global. Візавыя цэнтры гэтага аператара працуюць у дзевяці гарадах: Мінску, Брэсце, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Магілёве і Пінску.
У амбасадзе Румыніі паведамілі, што шэнгенскія візы пачнуць выдаваць з 31 сакавіка.
Румынія і Балгарыя пачалі выдаваць шэнгенскія кароткатэрміновыя візы з 1 красавіка 2024 года пасля таго, як Савет ЕС вырашыў скасаваць памежны кантроль унутры Шэнгенскай зоны для Румыніі і Балгарыі на марскіх і паветраных межах.
Распечатано с портала ZERKALO.IO