Опубликовано 20 лютага 2023 у 12.51
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-read.online/news/world/32978.html    

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыехаў у Кіеў

У сталіцу Украіны з неабвешчаным візітам прыбыў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Відэа яго прысутнасці на Міхайлаўскай плошчы ў суправаджэнні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага публікуюць украінскія тэлеграм-каналы.

Джо Байдэн ушанаваў памяць абаронцаў Украіны, паведамляе тэлеграм-канал «Украина Сейчас», які апублікаваў відэа. Пры гэтым у Кіеве гучала сірэна паветранай трывогі, абвешчанай праз актыўнасць расійскай авіяцыі на тэрыторыі Беларусі.

— Джозэф Байдэн, вітаю ў Кіеве! Ваш візіт — гэта вельмі важная праява падтрымкі для ўсіх украінцаў, — напісаў Зяленскі ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале.

— Набліжаецца гадавіна жорсткага ўварвання Расіі ва Украіну, і сёння я знаходжуся ў Кіеве, каб сустрэцца з прэзідэнтам Зяленскім і пацвердзіць нашую непахісную прыхільнасць дэмакратыі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, — пракаментаваў свой візіт Байдэн. Ён таксама адзначыў, што ЗША і кааліцыя краін-партнёраў працягнуць падтрымліваць Украіну.

Раней паведамлялася, што ў Кіеве таксама знаходзіцца ізраільская парламенцкая дэлегацыя і дырэктар МВФ Крысталіна Георгіева. Чакаецца прыезд і прэм’ер-міністра Італіі Джорджы Мэлані.

Намеснік міністра замежных справаў Андрэй Мельнік у эфіры тэлемарафона раніцай 20 лютага заявіў, што ўкраінская дыпламатыя рыхтуе сюрпрыз, звязаны з візітам высокіх замежных гасцей у Кіеў.

— Давайце мы пакуль захаваем гэтую інтрыгу і не будзем забягаць наперад. Я спадзяюся, што той сюрпрыз, які рыхтуецца, што ўсё атрымаецца. Бо для нас важна, што напярэдадні першай гадавіны агрэсіі, поўнамаштабнай агрэсіі, мы адчуем і ўбачым не толькі падтрымку на словах, не толькі салідарнасць, але і яшчэ большую дапамогу і таксама прысутнасць нашых важных, галоўных партнёраў у Кіеве, — паведаміў украінскі дыпламат.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO