Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  2. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  3. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  4. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  5. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  6. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  7. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  8. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  9. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  10. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  11. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  12. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  13. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  14. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  15. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
Читать по-русски


Жыхару Брэста 31 студзеня паступіў званок на WhatsApp ад «лейтэнанта ўпраўлення», які папярэдзіў, што на ягонае прозвішча зламыснік узяў крэдыт. Далей «тэлефонны махляр» паспрабаваў выбавіць у суразмоўцы рэквізіты банкаўскіх рахункаў, але размова пайшла не па плане. Аўдыёзапіс размовы апублікаваў BrestCITY.

Вось што паведаміў брастаўчанін, які і запісаў размову:

— Учора каля 5 гадзін вечара справа была. Шкада, з самага пачатку запіс уключыць не паспеў. Прадставіўся таварыш гэты лейтэнантам нейкага ўпраўлення. Гаварыў так хутка, што я не запомніў ні яго прозвішча, ні назву ўпраўлення. Пачаў з таго, што нехта па натарыяльна заверанай даверанасці ад майго імені ўзяў крэдыт у банку.

«Лейтэнант» пацікавіўся, ці ёсць у брастаўчаніна рахункі, крэдыты, у якіх банках. Затым ахвяры мусіў пазваніць «іншы супрацоўнік», каб адмяніць усе неправамерныя дзеянні з рахункам кліента, а па факце ён паспрабаваў бы выбавіць рэквізіты банкаўскай карты альбо аформіць крэдыт.

Аднак брастаўчанін ніякіх звестак тэлефонным ашуканцам не даў, і расчараваны «лейтэнант» завяршыў размову, папярэдзіўшы суразмоўцу пра адказнасць «за разгалошванне звестак папярэдняга расследавання трэцім асобам». Больш зламыснікі «пацярпеламу» не званілі.