Падчас патрулявання на мяжы з Беларуссю памёр баец тэрытарыяльнай абароны Польшчы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Войскаў тэрабароны.
У ведамстве адзначылі, што мужчына памёр ад натуральных прычын. Падчас сумеснага патрулявання з памежнікамі баец тэрабароны «раптам страціў прытомнасць».
«Нягледзячы на неадкладную рэанімацыю і транспартаванне на машыне хуткай дапамогі ў найбліжэйшую бальніцу, <…> жыццё салдата выратаваць не ўдалося. Пра трагічную сітуацыю паведамілі сям'і загінулага», — расказалі ў прэс-службе Войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы.