Мінчук на фудкорце забыў сумку з марыхуанай. Яго затрымалі аператыўнікі, паведамілі ў МУС.
Адміністратар аднаго з рэстаранаў гандлёвага цэнтра заўважыў безгаспадарную сумку і паведаміў пра гэта ў міліцыю. Аператыўнікі агледзелі забытую рэч і знайшлі ўнутры шкляны слоік з, як паказала экспертыза, марыхуанай.
Уладальніка сумкі знайшлі і затрымалі. Ім аказаўся 40-гадовы дырэктар прыватнай фірмы, які раней з законам праблем не меў.
На допыце мужчына расказаў, што набыў марыхуану для асабістага ўжывання.
У дачыненні да фігуранта распачатая крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.