Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты выдвинули версию, почему Россия может затягивать переговоры о прекращении огня и чем это грозит Украине
  2. Ликвидируют компании, которые «перешли» дорогу государству. Проблемы у них начались после прихода силовиков — они так и не заработали
  3. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  4. Приходят сразу с «маски шоу». Рейды по агентствам недвижимости продолжаются — «Белсат»
  5. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  6. Лукашенко прокомментировал историю с потерявшейся в Польше спикеркой КС Анжеликой Мельниковой
  7. В Беларуси запустят программу реновации жилфонда. Жителей хрущевок обещают переселять в другие квартиры или выплачивать компенсацию
  8. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  9. Обменники установили такой курс продажи доллара, от которого можно зависнуть на время
  10. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  11. «Три года она ждала, чтобы я вернулась и одноклассники перестали дразнить». Как мама и дочь переживали разлуку СИЗО и колонией
  12. «В шортах и майке». Художник Владимир Цеслер рассказал, как уезжал из Беларуси
  13. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  14. В госСМИ сообщили новость, которая способна взбудоражить пенсионеров и вызвать «дергание глаз» у специалистов Минтруда. Что произошло?
Читать по-русски


Амерыканскае агенцтва NASA завяршыла аналіз кавалка металу, які некалькі тыдняў таму прабіў дах і падлогу дома ў штаце Флорыда. Вынікі экспертызы паказалі, што гэта кавалак смецця, выкінутага з Міжнароднай касмічнай станцыі ў 2021 годзе. Пра гэта паведамляе New Atlas.

Фото: скриншот видео телеканала WINK
Фота: скрыншот відэа тэлеканала WINK

У сакавіку 2021 года са станцыі скінулі ў космас грузавы паддон са старымі батарэямі, агульная вага грузу складала блізу 2,6 тоны. Эксперты чакалі, што ён цалкам згарыць у атмасферы. Аднак частка смецця праляцела праз атмасферу Зямлі і ацалела, але пашкодзіла жылы дом.

Вывучыўшы аб’ект, спецыялісты NASA прыйшлі да высновы, што гэта апора для мацавання батарэй на паддоне. Яе вага — 0,7 кілаграма, яна каля дзесяці сантыметраў у вышыню і прыкладна чатыры сантыметры ў дыяметры.

Звычайна паддон вяртаюць назад на МКС, але тым разам адбыўся збой, бо расійская ракета, якая мусіла даставіць новыя батарэі, выйшла з ладу, парушыўшы ўвесь графік, таму батарэі давялося проста выкінуць.

Дадамо, што жыхары дома, з іх словаў, былі ў паніцы, калі дзіўны металічны прадмет прабіў дах. Яны выказалі здагадку, што гэта касмічнае смецце, і пачалі высвятляць, хто ім кампенсуе шкоду. Яны тады расказалі тэлеканалу WINK, што гук быў шакавальны, а прадмет ледзь не забіў іх сына, які быў праз два пакоі ад месца падзення.