У Ляхавічах з’явіўся ўказальнік, на якім адзначаная адлегласць да еўрапейскіх і азіяцкіх сталіц, піша тэлеграм-канал «1 регион».
На ўказальніку адзначаныя кірунак і адлегласць ад Ляхавічаў да Масквы, Парыжа, Пекіна, Токіа, Мадрыда, Берліна і іншых сталіц.
Указальнік паставілі мясцовыя камунальныя службы.
Нагадаем, што беларусы могуць без асаблівых праблем трапіць у Маскву, Анкару і Пекін — у гэтыя гарады можна купіць авіябілеты. А вось што да еўрапейскіх сталіц і Токіа, то дабрацца да гэтых гарадоў грамадзянам Беларусі няпроста, улічваючы складанасці з атрыманнем візаў, сітуацыяй на мяжы і адсутнасцю непасрэдных авіязносін.