Дзмітрый Абельскі — старэйшы сын сенатаркі і былой доктаркі Лукашэнкі Ірыны Абельскай. Менавіта яе называюць меркаванай маці малодшага сына палітыка. Магчымы зводны брат Мікалая Лукашэнкі працуе афтальмолагам у прыватнай мінскай клініцы. І нядаўна пачаў актыўна свяціцца ў TikTok і Instagram установы. Напрыклад, у адным з нядаўніх відэа ён вылазіў з-пад машыны, каб прарэкламаваць паслугі для патэнцыйных кліентаў. Паглядзелі, у якіх яшчэ відэа ён здымаецца.
«Што паабяцалі доктару за гэты трук?»
Дзмітрыю Абельскаму 38 гадоў. Ён доктар-афтальмолаг найвышэйшай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук і дацэнт, працуе ў прыватным медцэнтры Voka.
У акаўнтах Voka ў сацсетках відэа з Абельскім шмат. У іх ён часта жартуе на тэму працы афтальмолагаў, зносін з пацыентамі ці тыповых праблем са зрокам, якія зразумеюць усе, хто кепска бачыць.
Або рэкламуе паслугі клінікі і зазывае на прыём. Напрыклад, нядаўна для гэтага яму давялося залезці ў медхалаце і шапачцы пад машыну.
«Што паабяцалі доктару за гэты трук?» — пыталі некаторыя ў каментарах.
@voka.by Акционное предложение действует на все методы лазерной коррекции 👀 #voka #vokaby #клиника #лазернаякоррекциязрения #врач #акция ♬ оригинальный звук — voka.by
@voka.by В ногу со времением 🤌🏼 #vokaby #voka #вока #врач #лазернаякоррекциязрения #рек ♬ DNA — LXNGVX & VISXGE
@voka.by Пациент мечты 😅 #voka #vokaby #лазернаякоррекциязрения #вока #мисскролик #медицина ♬ оригинальный звук — Книги 📚
@voka.by Fake situation❗️ #voka #vokaclinic #vokaby #рекомендации #медицина #лазернаякоррекциязрения #клиника #зрение #втоп #тренд ♬
@voka.by Давай докажем Дмитрию Евгеньевичу! #тренд #лодка #voka #vokaby #лазернаякоррекциязрения #медецина #офтальмолог #врач #рекомендации #рек #клиника ♬ оригинальный звук — Новогодний олень
@voka.by 😂 #тренд #voka #vokaby #лазернаякоррекциязрения #зрение #офтальмолог #медецина #wensday ♬
Што вядома пра самога Дзмітрыя Абельскага
«Люстэрка» расказвала пра Ірыну Абельскую і маёмасць яе сям'і. Так, у Дзмітрыя ў Драздах у доме № 9 на вуліцы Піянерскай ёсць чатырохпакаёвая кватэра плошчай каля 126 «квадратаў» і машына-месца. Жыллё ў гэтым доме, трохпакаёўку са звычайным рамонтам, прадаюць за амаль 800 000 рублёў (каля 245 000 даляраў). А ў суседнім — чатырохпакаёвую кватэру з багацейшым інтэр'ерам за 1 272 024 рублі (390 000 даляраў).
У прыгарадзе Мінска, проста ля берага Валковіцкага вадасховішча, з 2017 года на Абельскага запісаны ўчастак плошчай 0,15 га ў вёсцы Ваўковічы. За мужчынам таксама — незавершаны закансерваваны капітальны будынак гатоўнасцю 5%.
За Дзмітрыем — каля 30 «адміністратывак» за парушэнне ПДР, у яго карыстанні былі машыны марак Honda Civic, Mazda 626, Dodge Stratus, Audi Allroad, Mercedes-Benz. Таксама, мяркуючы з усяго, старэйшы сын сенатаркі любіць паляваць. На яго зарэгістраваная агнястрэльная зброя — паляўнічы карабін «Сайга-9», стрэльбы МР-153 і Beretta.
Паводле звестак BELPOL, тэлефон Дзмітрыя Абельскага ў 2020 і 2021 гадах не менш за 45 разоў праслухоўвала міліцыя. А сам ён у 2020 годзе скардзіўся ў міліцыю, што ў жылым комплексе «Каскад» людзі «нацягваюць сцяг».
Цікава, што доктар зняўся ў відэа пад урывак песні «Можна я з табой?» AP$ENT. У трэка — палітычны кантэкст, у ім падымаецца тэма міграцыі беларусаў з прычыны рэпрэсій. Прычым тэкст заснаваны на асабістай гісторыі сям'і музыкі — яго жонку Марыю ў 2021 годзе асудзілі на год «хіміі» па арт. 368 УК (Абраза Лукашэнкі), пасля гэтага пары і давялося з’ехаць з краіны. Нядаўна ў Расіі «Яндэкс.Музыка» і VK заблакавалі профілі музыкі на распараджэнне Раскамнагляду.
@voka.by Эх 🥹 #vokaby #voka #лазернаякоррекциязрения #клиника #шашлык ♬ оригинальный звук — я твоё зеркало
У сям'і Абельскай многія былі медыкамі, а яе маці Людміла Пастаялка з 2002-га да 2005 года ўзначальвала Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Сама Ірына ў 1990-х была асабістай доктаркай Лукашэнкі, у 2001-м стала галоўным доктарам «лечкамісіі», а пазней і Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. Жанчыну лічаць маці малодшага сына палітыка — Мікалая.
У 2020 годзе ў Драздах Абельская заснавала «Мінскую міжнародную гімназію», навучанне ў якой аднаму вучню абыходзіцца ў 1100 рублёў у месяц. Зямля пад установу была аддадзеная падкантрольнай Міхаілу Гуцарыеву «СертусАвія», а зарэгістраваная яна на кіпрскую афшорную кампанію — «Блатберг Холдынгс Лімітэд». Права гаспадарчага вядзення — у заснаванай афшорам «СертусАвія». У гэтай гімназіі вучыліся сын Лукашэнкі Мікалай і ўнучкі Анастасія і Дар’я.
Чытайце таксама


