Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  2. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  3. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  4. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  5. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  6. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  7. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  8. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  9. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  10. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  11. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  12. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  13. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
Читать по-русски


14 красавіка брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзвяк апублікаваў у сваім Еwitter скан ліста міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Ліст быў накіраваны 6 красавіка ў Еўразвяз і кіраўнікам МЗС некаторых дзяржаў ЕЗ.

Юрый Дракахруст

Аглядальнік беларускай службы «Радыё Свабода»

Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Лаўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў за 1996 год. Журналісцкае крэда: не плакаць, не смяяцца, а разумець.

Блог Юрыя Дракахруста на сайце «Радыё Свабода»

У сваім звароце Макей заклікаў ЕЗ да аднаўлення дыялогу з Беларуссю. Вось некаторыя цытаты з ліста:

«Несуцяшальная чарада падзей, якія рушылі пасля 2020 года, вярнула Беларусь і ЕЗ амаль у „ледавіковы перыяд“… Калі санкцыйная палітыка ЕЗ закліканая „змяніць паводзіны Беларусі“, баюся, што гэта ў выніку дасьць „менш ЕЗ у Беларусі“. Няўжо гэта адпавядае інтарэсам каго-небудзь у Еўропе… Мы катэгарычна адхіляем любыя інсінуацыі аб тым, што Беларусь нейкім чынам зааангажаваная ў ваенныя дзеянні ва Ўкраіне. Беларусь не збіраецца быць уцягнутай у вайну».

У сваім лісце беларускі міністр заклікаў адмовіцца ад «абвінавачванняў і навешвання ярлыкоў, запальнай рыторыкі і аднабаковых абмежавальных мер і перагледзець парадыгму, якая вызначыць будучыню адносін Беларусі і ЕС і еўрапейскай бяспекі на найбліжэйшыя гады».

Тон ліста моцна кантрастуе з агрэсіўнай антызаходняй і антыеўрапейскай рыторыкай як Аляксандра Лукашэнкі, так і беларускіх дзяржаўных прапагандыстаў. З іншага боку, беларускія ўлады зрабілі некалькі асцярожных жэстаў, якія павінны былі дэманстраваць, што зварот Макея — ня толькі словы. Размова ідзе аб пераводзе пад хатні арышт некалькіх палітзняволеных і аб велікодным бязвізе для грамадзян Літвы і Латвіі. Акрамя таго, беларускае войска па-ранейшаму не ўдзельнічае ў вайне.

Як жа адкажа Еўразвяз на зандаж Макея? А ўжо адказаў насамрэч — формай абнародавання паслання кіраўніка МЗС Беларусі.

Макей не апублікаваў свой зварот у «Беларусь сегодня», не накіраваў у заходнія СМІ, ён паслаў яго па дыпламатычных каналах, што прадугледжвае пэўную канфідэнцыяльнасць. Адрасаты ў дадзеным выпадку дыпламатычны этыкет праігнаравалі, паведаміўшы журналісту Юзвяку ня толькі змест паслання, але і дазволіўшы апублікаваць яго скан.

У дыпламатычнай практыцы так звычайна не робяць. Але, відаць па ўсім, дыпламаты ЕС ужо не лічаць Уладзіміра Макея сваім калегам.

У Бруселі не сталі гадаць, ці з’яўляецца прапанова Макея насамрэч гульнёй Масквы ці спробай Мінска, Аляксандра Лукашэнкі, дыстанцыявацца ад агрэсіўнай палітыкі Расіі. Калі мела месца другое, то змест ліста беларускага міністра відавочна не спадабаецца Крамлю, у ім могуць убачыць двудушнасць і нават здраду. Фармулёўкі наконт неўцягнутасці Беларусі ў ваенныя дзеянні і яе намеры не залучацца ў іх надалей могуць выклікаць у Маскве сумневы ў вернасці саюзніка.

Але ў цяперашняй сітуацыі ў ЕЗ нават не сталі спрабаваць разгадаць загадку «мінскага сфінкса». Яе проста праігнаравалі. Калі Лукашэнка — поўная марыянетка Пуціна і менавіта і толькі Пуцін вырашае, ці патрэбныя яму на фронце беларускія войскі, то з Лукашэнкам Еўропе наогул няма сэнсу размаўляць.

Калі ж Лукашэнка захоўвае нейкую аўтаномію ў рашэннях, то на думку ЕЗ ён, зыходзячы са сваіх уласных інтарэсаў, будзе ў любым выпадку ўсяляк пярэчыць глыбейшаму ўцягванню Беларусі ў вайну. І ніякае садзейнічанне Еўрасаюзу яму ў гэтым не патрэбна.

І нават калі абнародаванне паслання Макея пацягне за сабой абвінавачанне Лукашэнкі з боку Пуціна ў падвойнай гульні — у Бруселі гатовы пайсці на такую ​​рызыку.

Зрэшты, калі б Лукашэнка дамогся вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі, калі б ён вызваліў значную частку з сотняў палітвязняў, тады, магчыма, адказ быў бы і іншым.

А так яму, а фармальна — Макею, адказалі ў Твітары журналіста Юзвяка.

Пра тое, што гэта быў менавіта адказ і што Лукашэнка гэта так зразумеў, сведчаць ягоныя абвінавачванні ў адрас заходніх дыпламатаў, якія прагучалі 16 красавіка: «Гэта ўжо не нацыкі нават, гэта ўжо падобна фашызму — тое, што яны тут робяць у Беларусі. Гэта бачна ў выглядзе гэтых санкцыяў і ціску на Беларусь».

Што да сутнасьці абвінавачванняў, то яны, прынамсі, дзіўныя. Заходнія дыпламаты ўжо дакладна не займаюцца масавымі забойствамі, чым вызначыліся ў Беларусі нацысты. Санкцыі ў любым выпадку — не тое ж самае, што забойствы, ды і рашэнні аб санкцыях прымаюць не дыпламаты, акрэдытаваныя ў Беларусі, а ўрады іх краін.

Але нападкі на заходніх дыпламатаў — гэта рэакцыя на адказ ЕЗ на ліст Макея.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.