Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  2. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  3. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  4. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  5. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  6. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  7. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  8. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  9. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  10. «У меня нет буквально никаких перспектив и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  11. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  12. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  13. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  14. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  15. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  16. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  17. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Мінскі гарадскі суд асудзіў экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі. Прысуды вынесеныя таксама іншым чальцам Каардынацыйнай рады, якія праходзяць па справе, перадае Sputnik.

Светлана Тихановская. Фото: Flickr / Sviatlana Tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская. Фота: Flickr / Sviatlana Tsikhanouskaya

«Усе абвінавачаныя прызнаныя вінаватымі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам; стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве такім фарміраваннем; публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады і здзяйсненні іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Беларусі, фізічных і юрыдычных асоб рэспублікі, распаўсюдзе матэрыялаў, якія ўтрымліваюць такія заклікі. Яны таксама прызнаныя вінаватымі ў наўмысных дзеяннях, скіраваных на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб», — гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Святлана Ціханоўская атрымала 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Павел Латушка — 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Марыя Мароз, Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі атрымалі па 12 гадоў пазбаўлення волі. Мароз і Кавалькова павінныя адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму, Дылеўскі — у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд не канчатковы і можа быць абскарджаны.

Суд над Святланай Ціханоўскай і чальцамі Каардынацыйнай рады — Паўлам Латушкам, Вольгай Кавальковай, Сяргеем Дылеўскім, Марыяй Мароз — пачаўся 17 студзеня. Ён праходзіў «завочна», бо ўсе фігуранты справы знаходзяцца за мяжой.

Судовы працэс вёў суддзя Пётр Арлоў, пракурорам на ім выступаў Міхаіл Кавалёў.

Нагадаем, пракурор прасіў для Ціханоўскай і Латушкі па 19 гадоў калоніі, для іншых фігурантаў — па 12 гадоў.

Каго ў чым абвінавачвалі?

Святлану Ціханоўскую абвінавачвалі па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі:

  • ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 292 (падрыхтоўка да захопу і ўтрымання будынкаў і збудаванняў, спалучаных з пагрозай нанясення грамадзянам цялесных пашкоджанняў, з мэтай прымусіць дзяржаўны ці іншы орган, юрыдычную або фізічную асобу альбо групу асоб здзейсніць альбо ўстрымацца ад здзяйснення якога-небудзь дзеяння як умовы невыканання пагрозы) ;
  • ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады);
  • ч. 1 арт. 357 (змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам);
  • чч. 1 і 2 арт. 361−1 (стварэнне экстрэмісцкіх фарміраванняў і кіраўніцтва імі, здзейсненыя паўторна);
  • ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, ажыццяўлення іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт);
  • ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб);
  • ч. 1 арт. 356 (іншае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі і іх прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, наўмысна здзейсненыя грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве);
  • ч. 4 арт. 16 і арт. 382 (арганізацыя і кіраўніцтва самавольнага прысваення звання і ўлады службовай асобы, спалучаныя з удзелам на гэтай падставе ў перамовах і іншых сустрэчах з прадстаўнікамі замежных дзяржаваў, замежных і міжнародных арганізацый, у пасяджэннях міжнародных арганізацый);
  • ч. 2 арт. 191 (перашкаджанне працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуме, здзейсненае з прымяненнем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове);
  • ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 342 (іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства, а таксама арганізацыя здзяйснення названых дзеянняў і кіраўніцтва імі).

Паўла Латушку абвінавачвалі па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі:

  • ч. 1 арт. 357 (змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам);
  • ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, ажыццяўлення іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт);
  • чч. 1 і 2 арт. 361−1 (стварэнне экстрэмісцкіх фарміраванняў і кіраўніцтва імі, здзейсненыя паўторна);
  • ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб);
  • ч. 4 арт. 16 і арт. 382 (арганізацыя і кіраўніцтва самавольнага прысваення звання і ўлады службовай асобы, спалучаныя з удзелам на гэтай падставе ў перамовах і іншых сустрэчах з прадстаўнікамі замежных дзяржаваў, замежных і міжнародных арганізацый, у пасяджэннях міжнародных арганізацый);
  • ч. 2 арт. 191 (перашкаджанне працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуме, здзейсненае з прымяненнем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове);
  • ч. 3 арт. 426 (наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных ёй па службе, якія пацягнулі нанясенне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), учыненае з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці асобай, якая займае адказнае становішча, што пацягнула цяжкія наступствы);
  • ч. 3 арт. 430 (прыняцце службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, якія даюцца выключна ў сувязі з займаным службовым становішчам, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю, за выкананне ў інтарэсах даўцы хабару і асоб, якіх ён прадстаўляе, дзеяння, якое гэтая асоба мела або магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), у буйным памеры, учыненае асобай, якая займае адказнае становішча).

Дзеянні Вольгі Кавальковай беларускія ўлады кваліфікавалі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі:

  • ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт);
  • ч. 1 арт. 361−1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем ці яго структурным падраздзяленнем);
  • ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці, здзейсненае групай асоб);
  • ч. 2 арт. 191 (перашкаджанне ажыццяўленню выбарчых правоў, праву на ўдзел у рэферэндуме, альбо рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, альбо працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове).

Сяргея Дылеўскага абвінавачвалі па трох артыкулах:

  • ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады);
  • ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы, якія былі ўчыненыя з выкарыстаннем СМІ ці інтэрнэту ці пацягнулі цяжкія наступствы);
  • ч. 1 арт. 361−1 КК (стварэнне ці кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем).

Марыі Мароз выстаўлялі наступныя абвінавачанні па чатырох артыкулах:

  • ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 292 КК (падрыхтоўка да захопу будынкаў і збудаванняў);
  • ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках);
  • ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады);
  • ч. 4 арт. 16, ч. 2 арт. 342 КК (суўдзел у якасці кіраўніка ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).