Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  2. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  3. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  4. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  5. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  6. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  7. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  8. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  9. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  10. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  11. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  12. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  13. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  14. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  15. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  16. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  17. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
Читать по-русски


У Мінску 20 чэрвеня абвясцілі прысуд праваабаронцы Насце Лойка, паведамляе «Медыязона».

Правозащитница Наста Лойка. Фото из архива ее знакомых
Праваабаронца Наста Лойка. Фота з архіва яе знаёмых

Суддзя Алена Шылько асудзіла яе на 7 гадоў калоніі. Пра гэта выданню расказала праваабаронца Эніра Браніцкая.

Заснавальніцу Human Constanta абвінавачвалі ў распальванні варожасці. Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужыла справаздача «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і грамадскіх актывістаў у Беларусі (2017 — жнівень 2018)». Там даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.

Нагадаем, Насту Лойка затрымалі 28 кастрычніка 2022 года (перад тым яна месяц адбывала адміністрацыйныя арышты на Акрэсціна і на волі паспела прабыць усяго тры тыдні). Яе пяць разоў запар асуджалі па адміністрацыйных артыкулах і падаўжалі арышт. Толькі ў канцы снежня ёй выставілі абвінавачанне па крымінальнай справе.

Падчас знаходжання на Акрэсціна Насце Лойка не перадавалі лекаў і цёплых рэчаў, акрамя таго, яе падвяргалі катаванням і жорсткаму абыходжанню. Як расказала сама Наста падчас аднаго з судоў, 11 лістапада супрацоўнік ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор без вопраткі і пакінуў на восем гадзін. Пазней адна з вызваленых зняволеных патлумачыла, што прычынай была напісаная Настай скарга на тое, што арыштантаў, якіх адпраўляюць працаваць на сметнік, падоўгу трымаюць у двары на марозе. Супрацоўнік ЦІП (сцвярджаецца, што ягонае прозвішча Цішачкін) вывеў яе на двор са словамі, што цяпер яна «сама ўбачыць, як там», а потым прасіў не пісаць скаргу.

Таксама Лойка тады паведаміла, што за час арышту яе двойчы вадзілі на «гутаркі» з супрацоўнікамі ГУБАЗіК, там яе адзін раз ударылі электрашокерам. Расійская журналістка і праваабаронца Кацярына Яньшына, якая вызвалілася з Акрэсціна, пазней расказала, што такім чынам супрацоўнікі ГУБАЗіК спрабавалі выбіць у Насты воблачны пароль ад Telegram, які яна забыла. Паводле яе словаў, Лойка электрашокерам білі ў пятку, каб не пакідаць слядоў.

Чытайце таксама