Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  2. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  3. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  4. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  5. Эксперты рассказали о главной цели Путина в Украине, для достижения которой он готов вести войну годами
  6. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  7. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  8. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  9. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  10. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  11. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  12. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  13. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  14. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  15. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  16. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Цяпер на тэрыторыі Беларусі няма ні наймітаў ПВК Вагнера, ні іх кіраўніка — Яўгена Прыгожына. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падчас сустрэчы з журналістамі замежных СМІ.

Александр Лукашенко на встрече с журналистами. 16 февраля 2023 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі. 16 лютага 2023 года. Фота: president.gov.by

— Гэта кампанія расійская. Таму пытанне відавочна не да мяне. Наколькі я інфармаваны, байцы знаходзяцца ў сваіх лагерах. Што да Прыгожына, ён знаходзіцца ў Піцеры. На тэрыторыі Беларусі яго няма, — сказаў Лукашэнка.

Разам з тым ён не бачыць рызыкі для Беларусі, калі найміты ПВК будуць размешчаныя ў краіне.

— Мяне абсалютна не турбуе, што ў нас будзе размешчаная нейкая колькасць байцоў. Калі іх трэба будзе задзейнічаць, мы іх задзейнічаем імгненна. Усе веды, якія яны назапасілі на фронце, мы разгледзім і будзем выкарыстоўваць для падрыхтоўкі, — заявіў Лукашэнка.

На яго думку, беларускія ўзброеныя сілы ні ў чым не саступаюць наймітам-вагнераўцам:

— А досвед, які мае «Вагнер» і камандзіры, яны з задавальненнем перададуць нашым Узброеным сілам. Я маю на ўвазе ваенны досвед, які яны атрымалі. Той, які нам неабходны. Гэта тактыка, баявыя дзеянні. Супакойвацца нам не даводзіцца.

Ён таксама пракаментаваў спадарожнікавыя здымкі намётавага лагера на тэрыторыі былой вайсковай часткі ў Асіповіцкім раёне.

— Лагеры мы не ўзводзім, мы прапанавалі ім некалькі былых вайсковых гарадкоў, якія выкарыстоўваліся ў савецкі час, у тым ліку пад Асіповічамі. Калі яны пагодзяцца. Але ў ЧВК Вагнера іншае бачанне па размяшчэнні, натуральна, пра гэтае бачанне я вам не скажу. <…> Такіх вайсковых гарадкоў, якія перададзеныя цывильным адміністрацыямі на месцы, у нас некалькі дзясяткаў. Мы ім паказалі, як гэта можа быць добраўпарадкавана. Але яшчэ раз падкрэсліваю: на сённяшні дзень пытанне перадыслакацыі і размяшчэння падраздзялення не вырашанае, — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што пытанне размяшчэння вагнераўцаў у Беларусі залежыць не ад яго, а ад расійскага боку і саміх наймітаў. Пры гэтым адзначыў, што не баіцца паўтарэння мяцяжу, але ўжо на беларускай зямлі.

— Як у нас кажуць, варажыць на кававай гушчы сэнсу няма. Але я не думаю, што «Вагнер» дзесьці паўстане і паверне сваю стрэльбу супраць беларускай улады і беларускай дзяржавы. У жыцці ўсякае бывае. Але я сёння не бачу такой сітуацыі. Працаваць трэба з людзьмі, — упэўнены палітык.

Лукашэнка заявіў, што збіраецца найбліжэйшым часам сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і абмеркаваць тэму вагнераўцаў. Гаоврка, апрача іншых пытанняў, пойдзе і пра далейшае функцыянаванне падраздзялення.

Журналіст Бі-бі-сі Стывен Розэрберг пацікавіўся ў Лукашэнкі, ці гатовы той дазволіць наймітам ПВК Вагнера выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю для нападу на Украіну.

— Мы ніколі ні на кога не нападалі. І з нашай тэрыторыі ніхто нападаць не збіраецца, — сказаў Лукашэнка, так і не адказаўшы на пытанне, ці гатовы ён дапусціць такую агрэсію ў будучыні.

Чытайце таксама