Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  2. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  3. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  6. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  7. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  8. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  9. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  10. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  13. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  15. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  16. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  17. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  18. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
Читать по-русски


Myfin.by

У першы паўнавартасны гандлёвы тыдзень восені курс даляра ЗША абнавіў гадавы максімум на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Аналітыкі прадбачылі такое развіццё падзей, але рэальнасць аказалася горшая за прагнозы. Падрабязнасці расказвае Myfin.by у прагнозе курсаў валют на тыдзень.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарысоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Новы гадавы рэкорд

За мінулы тыдзень курс даляра вырас на +1,57% і ў чацвер, 7 верасня, падымаўся да адзнакі USD/BYN 3,2824. На пятнічных таргах даляр мінімальна скарэктаваўся, і на выходныя курс зафіксаваўся на USD/BYN 3,2777. З пачатку гэтага года рост курсу даляра складае ўжо +19,78%.

Курс расійскага рубля на беларускіх валютных таргах прайшоў зваротны шлях, зніжаючыся ў чацвер, 7 верасня, да RUB / BYN 3,3384 за 100 расійскіх рублёў. У цэлым за мінулы тыдзень курс рубля знізіўся на -0,24%, з пачатку года на -11,52%.

Зрэшты, на маскоўскіх таргах на мінулым тыдні даляр ЗША хоць і не падымаўся да гадавога максімуму 14 жніўня, але ўшчыльную набліжаўся да адзнакі ў 100 рублёў, гандлюючыся ў мінулы чацвер на ўзроўні USD/RUB 98,53. Акрамя таго, на пазабіржавым рынку «Форэкс» курс даляра таксама знаходзіцца на гадавым максімуме — 1,0692 па пары EUR / USD і са значэннем індэкса DXY вышэй за 105,00 п.п.

Што будзе ўплываць на курсы найбліжэйшым часам

Усе гэтыя перыпетыі адбываюцца на фоне чакання рашэння Федэральнай рэзервовай сістэмы (ФРС) па працэнтнай стаўцы, якое будзе прымацца на планавым паседжанні Камітэта FOMC у сераду, 20 верасня.

Фінансавыя рынкі вельмі спадзяюцца, што ФРС калі і не знізіць працэнтную стаўку, то хаця б зробіць перапынак у цыкле павышэння. Праблема ў тым, што высокая працэнтная стаўка ФРС цягне за сабой даходнасць амерыканскага дзярждоўгу, якая аказвае падтрымку індэксу даляра ЗША. Гэта вядзе да падзення фондавага рынку і, як вынік, вываду ліквіднасці з буйных фондаў.

Аналагічная карціна, толькі ў іншай праекцыі, назіраецца на расійскім фінансавым рынку. Індэкс Масбіржы на апошніх таргах мінулага тыдня апусціўся ніжэй за ўзровень 3 200,00 п. п. і закрыўся на адзнацы IMOEX 3 142,88. Расійскія аналітыкі не выключаюць падзення індэкса да ўзроўню 2 900,00 п.п. Гэта не прычына, а адно з наступстваў празмернага паслаблення курсу расійскага рубля, які, як мы бачым, зноў гатовы тэставаць адзнаку USD/RUB 100,00.

Не дапамагаюць расійскай валюце пакуль ні высокая стаўка Цэнтрабанка, ні вербальныя інтэрвенцыі першых асобаў, ні высокія цэны на нафту.

Даляр упарта імкнецца замацавацца вышэй за 100 рублёў, і складваецца ўражанне, што расійскія фінансавыя ўлады не вельмі і засмучаныя такім раскладам.

Рэч у тым, што, паводле справаздачы Мінфіна, у Расійскай Федэрацыі другі месяц (ліпень і жнівень 2023 года) складваецца прафіцыт федэральнага бюджэту, па выніках года плануюць не перайсці ўзровень дэфіцыту ў -2,00%. Гэта якраз супадае з пачаткам паўзучай дэвальвацыі расійскага рубля з ліпеня гэтага года. У дзяржаўным бюджэце на 2023 год закладзены афіцыйны курс даляра ў 68,80 рубля, а фактычны сярэднеўзважаны курс за апошнія два месяцы набліжаецца да 95,00 рубля. Такім чынам, лёгкім рухам рукі расійскі Мінфін вырашае свае праблемы.

А вось рост інфляцыі, пра які Цэнтрабанк загаварыў зноў жа ў ліпені гэтага года (хоць фактычна ІСЦ у Расіі знаходзіўся каля 2,00%), можна тармазнуць простым і правераным спосабам — павышэннем ключавой стаўкі. А паколькі той жа ЦБ на найбліжэйшым паседжанні савета дырэктараў ледзь не паабяцаў павысіць ключавую стаўку, чакаць умацавання курсу расійскага рубля не варта. Цяперашняя стаўка ЦБ РФ складае 12,00%, не выключанае павышэнне яшчэ на 1,00−1,50%.

Прагноз на тыдзень

У такіх умовах курс даляра ЗША проста асуджаны на далейшае павышэнне на беларускім валютным рынку, і пытанне толькі ў тым, наколькі даляр будзе вышэйшы за ўзровень USD/BYN 3,3000. Курс еўра ў такіх умовах (даляр расце — еўра на месцы) хутчэй за ўсё застанецца каля EUR/BYN 3,5000. Расійскі рубель працягне рух уніз.

Меркаванні экспертаў банкаў, інвестыцыйных і фінансавых кампаній, прадстаўленыя ў гэтай рубрыцы, могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі і не з’яўляюцца афертай або рэкамендацыяй куплі ці продажу якіх-кольвек актываў або валют.