Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  2. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  3. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  4. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  5. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  6. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  7. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  8. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  9. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  10. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  11. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  12. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  13. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  14. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
Читать по-русски


Беларусь аказалася на другім месцы сярод постсавецкіх краін па росце курсу даляра да нацыянальнай валюты. «Люстэрка» вывучыла статыстыку Нацбанка і паглядзела, як змяніліся курсы асноўных валют за 2023 год.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Як патаннеў беларускі рубель да асноўных валют

З замежных валют у Беларусі больш за ўсё за мінулы год падаражэў еўра — амаль на 21,2%, вынікае са звестак Нацбанка. Даражэй за ўсё летась еўра каштаваў 15 жніўня — 3,5753 рубля. Увосень курс пачаў трохі зніжацца, але да канца года зноў пайшоў уверх і дасягнуў 3,5363 рубля за адзін еўра.

Даляр за год вырас у цане больш чым на 16%: ён падаражэў з 2,7364

да 3,1775 рубля за даляр. Самым дарагім ён быў 9 кастрычніка — 3,3605 рубля за адзін даляр (плюс 22,81% да пачатку года).

Паводле падлікаў выдання «Позірк», Беларусь аказалася на другім месцы сярод постсавецкіх дзяржаваў па росце курсу даляра да нацыянальнай валюты. Даляр за год вырас у дачыненні да беларускага рубля на 16,12%.

Антырэйтынг па падаражэнні даляра сярод постсавецкіх краін узначальвае Расія. Расійскі рубель аслабеў да амерыканскай валюты на 27,51%. Увосень зніжэнне ў суседняй краіне дасягнула 40%. Аднак меры, прынятыя Цэнтральным банкам РФ, дапамаглі расійскаму рублю трохі адыграць пазіцыі.

Прыкметна вырас у цане кітайскі юань — на 15%. Гэтая валюта была самай дарагой 10 кастрычніка — 4,6111 рубля за 10 юаняў.

А вось расійскі рубель у канцы года быў таннейшы, чым у пачатку, на 7,5%. Гэтая валюта была самай дарагой у студзені мінулага года, калі яе кошт перавысіў 3,99 беларускага рубля за 100 расійскіх. А самай таннай яна была ў той жа дзень, калі даляр пабіў рэкорд за год па дарагоўлі, — 15 жніўня. У гэты дзень 100 расійскіх рублёў па курсе Нацбанка каштавалі 4,4915 беларускага.

Якім будзе курс у 2024 годзе

Як расказвала «Люстэрку» раней эканамістка Анастасія Лузгіна, да канца 2024 года курс беларускага рубля да даляра можа знізіцца аж да 3,5 рубля. Аднак яна падкрэсліла, што гэта вельмі прыблізны паказчык:

— Тут усё будзе залежаць ад беларускай эканомікі і сітуацыі ў Расіі. Шмат фактараў няпэўнасці, бо незразумела, як будзе рэагаваць урад на высокія рызыкі перагрэву і як будзе адчуваць сябе эканоміка ўсходняга суседа.

Аналітыкі ЕАБР прагназуюць, што сярэднегадавы курс беларускага рубля да даляра ў 2024 годзе будзе каля 3,25 рубля за адзін даляр. «Дэфіцыт знешняга гандлю можа пашырыцца ў 2024 годзе з прычыны прагназаванага апераджальнага росту імпарту над экспартам. Гэта прывядзе да ўмеранага аслаблення беларускага рубля да даляра і расійскага рубля, што дазволіць нейтралізаваць пераацэненасць беларускай валюты, якая склалася ў III квартале 2023 года. У сярэднетэрміновай перспектыве тэндэнцыя зніжэння кошту нацыянальнай валюты захаваецца ў сувязі з параўнальна нізкімі тэмпамі росту патэнцыйнага ВУП і павышанай інфляцыяй», — адзначаюць у банку.

Чытайце таксама