Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  2. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  3. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  4. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  5. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  6. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  7. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  8. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  9. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  10. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  11. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  12. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  13. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
Читать по-русски


Следчы камітэт завяршыў спецвытворчасць у дачыненні да дырэктара ТАА «Жылбудкамплект» Іллі Волаха, які фігуруе ў гучнай справе з недабудаваным ЖК «Грушаўскі пасад» у Мінску. Сам мужчына жыве ў Польшчы і ўжо прыняў грамадзянства, экстрадыяваць яго польскі бок адмовіўся, паведамілі ў ведамстве.

Заснавальнік ТАА «Жылбудкамплект» Ілля Волах. Фота: t.me/specprosk

Прадпрымальнік абвінавачваецца ў наўмысным банкруцтве і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Паводле версіі следства, Ілля Волах нанёс «велізарную маёмасную шкоду дольшчыкам падчас будаўніцтва дамоў жылога комплексу „Грушаўскі пасад“».

Сцвярджаецца, што цягам чатырох гадоў — з 2016-га да 2020-га — Волах заключаў пагадненні на будаўніцтва жылых і нежылых памяшканняў і дамовы куплі-продажу жыллёвых аблігацый ТАА «Жылбудкамплект», аднак частку атрыманых грошай выдаткоўваў на мэты, ніяк не звязаныя з будаўніцтвам.

Удалося высветліць, што забудоўшчык прыцягнуў па працэнтных і жыллёвых аблігацыях больш за 58 мільёнаў рублёў, якіх цалкам хапала для ўзвядзення аб’екта нерухомасці. Аднак каля 24 мільёнаў рублёў ён патраціў на зусім іншыя мэты.

«Больш за мільён рублёў выдаткавана Волахам на будаўніцтва дома ў Кобрыне і куплю дарагіх аўтамабіляў для сябе і жонкі, і каля 3 мільёнаў — на будаўніцтва базы адпачынку „Лясная гавань“. Іншыя грашовыя сродкі выдаткоўваліся абвінавачаным на куплю прадметаў раскошы, асабістыя патрэбы, разгульны лад жыцця, адпачынак у дарагіх установах, набыццё аб’ектаў нерухомасці», — расказалі ў СК.

Высветлілася таксама, што дырэктар кампаніі здзейсніў злачынства не адзін, а разам са сваім падначаленым — намеснікам дырэктара па фінансах Аляксеем Зайцавым. Той атрымліваў ад Волаха «бонусы» ў выглядзе павышаных акладаў, нерухомасці, дарагога службовага аўтамабіля, а яго аклад мог дасягаць 9 тысяч рублёў у месяц. Цяпер Зайцаў знаходзіцца пад вартай.

Іллю Волаха абвінавачваюць па ч. 2 арт. 240 КК (Наўмыснае павелічэнне неплацежаздольнасці юрыдычнай асобы, якое пацягнула нанясенне шкоды ў асабліва буйным памеры) і ч. 3 арт. 424 КК (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі). Матэрыялы справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Усяго ў межах крымінальнай справы ўстаноўленыя 430 пацярпелых і 5 прадпрыемстваў, якім дырэктар таварыства сваімі дзеяннямі нанёс шкоду на агульную суму больш чым 58 мільёнаў рублёў.

На маёмасць абвінавачаных і членаў іх сем’яў на агульную суму больш чым 21 мільён рублёў накладзены арышт.

Сам Волах з’ехаў у Польшчу, пасяліўся ў Варшаве і ўжо атрымаў польскае грамадзянства. Беларусь паспрабавала дамагчыся яго экстрадыцыі, аднак польскі бок адмовіўся гэта рабіць.

«Нягледзячы на тое, што ад злачынных дзеянняў абвінавачанага пацярпелі 430 грамадзян, якіх апошні пазбавіў не толькі жылля, але і грошай, згодна з адказам акруговай пракуратуры ў Варшаве, Рэспубліцы Беларусь адмоўлена ў выкананні просьбы пра выдачу, бо гэта „супярэчыць прынцыпам права Польшчы“», — сцвярджаюць у СК.

«Грушаўскі пасад». 2023 год. Фота: Realt.by

Як развівалася сітуацыя з «Грушаўскім пасадам»

«Грушаўскі пасад» ля станцыі метро «Грушаўка» «Жылбудкамплект» пачынаў будаваць больш за дзесяць гадоў таму. У ЖК мусілі ўвайсці чатыры каркасна-блокавыя вышынныя дамы ад 18 да 23 паверхаў. Першыя два дамы здалі ў 2014−2015 гадах, трэці будавалі павольна, а ў 2020 годзе будоўля спынілася, і трэці дом не паспелі скончыць, а чацвёрты — пачаць. Забудоўшчык Ілля Волах з’ехаў у Польшчу, у Беларусі супраць яго распачалі крымінальную справу.

Увосень 2021-га выйшаў указ № 347 «Аб завяршэнні будаўніцтва жылых дамоў», які мусіў абараніць інтарэсы ўладальнікаў жыллёвых аблігацый, што не атрымалі сваіх кватэр. Дабудоўваць дамы ўзяліся іншыя арганізацыі. Праектавальнікам выступіў «Белдзяржпраект», генпадрадчыкам — «Будтрэст № 4», а замоўцам — УКБ «Захад». За тое, што УКБ дабудуе аб’ект, у якасці кампенсацыі яму паабяцалі пляцоўку для будаўніцтва яшчэ аднаго дома — на месцы недабудаванага паркінга ў Брылевічах.