Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  2. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  3. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  4. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  5. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  6. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  7. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  8. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  9. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  10. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  11. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  12. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  13. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
Читать по-русски


Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета правялі ў Варшаве брыфінг для дыпламатаў з больш чым 30 краін. Палітык звярнулася да іх з просьбай спрасціць умовы легалізацыі для беларусаў, паведамілі ў Офісе Ціханоўскай.

Встреча лидера демсил Светланы Тихановской с дипломатами. 10 января 2024 года, Варшава. Фото: Офис Тихановской
Сустрэча лідаркі дэмсіл Святланы Ціханоўскай з дыпламатамі. 10 студзеня 2024, Варшава. Фота: Офіс Ціханоўскай

На сустрэчы прысутнічалі амбасадары Іспаніі, Нідэрландаў, Ірландыі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Чэхіі, Кіпра, Украіны і іншых краін — усяго больш за 30 дыпламатаў.

Святлана Ціханоўская расказала ім пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, згадала тых, хто знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада (без права перапіскі і спатканняў са сваякамі і абаронцам. — Заўв. рэд.), і заклікала да больш рашучых дзеянняў па іх вызваленні з прыцягненнем міжнародных арганізацый.

Лідарка дэмсіл заклікала ўсе краіны спрыяць спрашчэнню працэдур легалізацыі для беларусаў: выдачы візаў, відаў на жыхарства, статусаў міжнароднай абароны. Ціханоўская таксама адзначыла, што ўзоры пашпарта Новай Беларусі будуць гатовыя ў сакавіку гэтага года, пасля чаго будуць скіраваныя звароты да ўрадаў краін з просьбай прызнаць іх.

Асобна Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне еўрапейскай будучыні Беларусі. Яна адзначыла, што беларусам важна ўбачыць пазітыўную альтэрнатыву «рускаму свету», і заклікала краіны падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў.