На МАЗ увялі бонус у 5000 рублёў, які будзе выплачвацца некаторым работнікам пасля іх працаўладкавання на прадпрыемства. Гэта прадугледжвае загад гендырэктара.
Размова пра аднаразовую ўзнагароду ў 5000 рублёў для тых, хто прыйдзе на працу на завод пасля праходжання тэрміновай вайсковай службы ва Узброеных сілах нашай краіны. Гэта зрабілі на загад гендырэктара, каб «прыцягваць і замацоўваць на вытворчасці» такіх работнікаў.
Пры гэтым ёсць дзве ўмовы, каб атрымаць такі бонус. Першае — працаўладкаванне цягам трох месяцаў з заканчэння тэрміновай вайсковай службы, а другое — заключэнне працоўнай дамовы на 5 гадоў.
У лістападзе мінулага года «Мінскі трактарны завод» паабяцаў выплачваць супрацоўнікам па 500 рублёў, калі яны прывядуць на прадпрыемства новых работнікаў. Выплаты абяцалі пасля таго, як наваспечаны калега прапрацуе тры месяцы.
Падобныя бонусы прапануюць таксама некаторыя гандлёвыя сеткі.
Нагадаем, у Мінску, а таксама ў асобных рэгіёнах адчуваецца дэфіцыт кадраў. Пра гэтую праблему сігналізуюць прадстаўнікі бізнесу. Аднак у той жа час на прадпрыемствах і ў дзяржарганізацыях Беларусі работнікаў вось ужо тры гады звальняюць па палітычных матывах.
Чытайце таксама