Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  2. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  3. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  4. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  5. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  6. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  7. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  8. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  9. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  10. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  11. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  12. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  13. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  14. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
Читать по-русски


Беларускі ўрад паведаміў пра прыняцце двух дакументаў, якія ўводзяць абмежаванні што да імпарту тавараў, увезеных з Літвы. Адны наогул нельга будзе імпартаваць, а іншыя дазволена давозіць толькі да мяжы. Так Минск спрабуе адпомсціць суседняй краіне за закрытыя пункты пропуску. Расказваем, што сабой уяўляюць новыя абмежаванні і ці адчуюць наступствы беларусы.

Литовско-беларусская граница, 2021 год. Фото: Reuters
Літоўска-беларуская мяжа, 2021 год. Фота: Reuters

Якія абмежаванні ўвялі гэтым разам

Урад прыняў два дакументы што да імпарту тавараў з суседняй Літвы. Адзін з іх уводзіць забарону на правоз праз літоўска-беларускую мяжу алкаголю, сэканд-хэнду, а таксама карыстаныя часткі і прыстасаванні транспартных сродкаў. Прычым гэта датычыць не толькі літоўскай прадукцыі, але і прадукцыі іншых краін, якая ўвозіцца праз літоўска-беларускія пункты пропуску. Пастанова з такім рашэннем яшчэ не апублікаваная. Аднак, як вынікае з паведамлення прэс-службы ўрада, гэтыя тавары забаронена не імпартаваць, а менавіта перавозіць праз мяжу літоўскімі перавозчыкамі.

І, хутчэй за ўсё, гэта азначае, што грузы будуць праходзіць праз перачэпку на мяжы, то-бок да зоны чакання ў пунктах пропуску іх змогуць давозіць замежныя перавозчыкі, а там будуць перачэпліваць — і далей тавары паедуць далей ужо пад беларускімі нумарамі.

Другое рашэнне датычыць менавіта забароны імпарту прадукцыі з Літвы. У чорны спіс трапілі малако, вяршкі, садавіна і арэхі, кава, сокі фруктовыя, воды, воцат, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, асобныя будаўнічыя тавары, халадзільнікі і маразільнікі. Важна адзначыць, што гаворка ідзе пра аптовы імпарт, то-бок фізічным асобам увозіць гэтыя тавары пакуль не забараняюць.

Якая сітуацыя з гандлем гэтымі таварамі

Летась Літва экспартавала ў Беларусь канцэнтраванага малака і вяршкоў усяго на 15,9 тысячы еўра (56,2 тысячы рублёў паводле курсу Нацбанка на 15 сакавіка), вынікае са звестак літоўскай статыстыкі па знешнім гандлі.

Этылавага спірту з суседняй краіны ў Беларусь паставілі на 14,2 млн еўра (амаль 50,3 млн рублёў). Вінаграднага віна — на 13,4 млн еўра (47,4 млн рублёў), піва — крыху больш чым на 3 млн еўра (10,6 млн). Нагадаем, увозіць гэты напой Мінск забараніў яшчэ ў сярэдзіне мінулага года. Сокаў беларусам прадалі на 330 тысяч еўра (крыху больш за 1 млн рублёў), садавіны і арэхаў — больш чым на 39 млн еўра (138 млн рублёў).

Кавы, паводле звестак літоўскай статыстыкі, экспартавалі ў Беларусь на 6,8 млн еўра (24 млн рублёў).

Калготаўі іншай панчошна-шкарпэткавай прадукцыі Літва летась прадала ў нашую краіну на 786,8 тысяч еўра (2,8 млн рублёў).

Нашмат больш краіна прадавала ў Беларусь аўтатранспарту. Паводле звестак за 11 месяцаў мінулага года — амаль на 723 млн еўра (2,6 млрд рублёў). На другім месцы па даходнасці былі фармацэўтычныя прадукты, якіх у Беларусь паставілі на 127,5 млн еўра (451 млн рублёў). Гэта амаль на 10% больш, чым за год да таго. Як відаць, эмбарга Мінска не закранула гэтыя самыя прыбытковыя для літоўскіх кампаній пазіцыі экспарту.

Якія могуць быць наступствы для беларусаў

Як відаць, самым адчувальным пунктам ва ўведзеным эмбарга можа стаць гандаль садавіной і арэхамі. Рэч у тым, што ў гэтым выпадку, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе не толькі пра выгадаваную ў Літве садавіну, а таксама пра тую, што была ўвезеная ў гэтую краіну і перапрададзеная ў Беларусь — у такім выпадку ў знешнім гандлі яна фігуруе як літоўская.

Увозіць праз Літву гэтую прадукцыю было зручна многім беларускім імпарцёрам, бо гэта адзін з самых кароткіх шляхоў дастаўкі па сушы пасля этапу марской перавозкі.

Пасля ўвядзення забароны лагістыка ўскладніцца, такім чынам, да беларусаў свежая садавіна будзе дабірацца даўжэй. Гэта можа адбіцца на якасці прадукцыі, бо калі свежую садавіну трэба везці даўжэй, чым раней, то пакаваць і адпраўляць яе відавочна трэба яшчэ менш спелай, чым гэта рабілася раней. Адаб’ецца такое рашэнне і на цане свежай садавіны — чым складанейшая лагістыка і даўжэйшы шлях ад краіны паходжання да нашага рынку, тым садавіна даражэйшая.

Пакуль у імпарцёраў ёсць іншы шлях — пастаўкі праз Латвію. Імаверна, спачатку яны пераключацца менавіта на гэтую краіну. Аднак беларускі ўрад ужо папярэдзіў, што можа ўвесці аналагічныя абмежаванні і ў дачыненні да Латвіі. У гэтым выпадку кошт дастаўкі імпартнай прадукцыі можа вырасці яшчэ больш. Таксама не выключаныя перабоі ў асартыменце ў перыяд, пакуль імпарцёры не наладзяць новыя лагістычныя ланцужкі.

Што да іншага дакумента, які забараняе правоз праз мяжу аптовых паставак пэўнай прадукцыі літоўскімі перавозчыкамі, то ў гэтым выпадку рашэнне падтрымае беларускія кампаніі. Увесь мінулы год аб’ёмы грузаперавозак у краіне былі ў мінусе — па выніках года яны былі на 17,7% меншыя, чым у 2022-м. У студзені гэтага года падзенне было на 4,4% да таго ж месяца мінулага года. То-бок падзенне працягваецца. Такім чынам, пасля прынятага рашэння можна чакаць калі не аднаўлення, то хаця б скарачэння маштабаў зніжэння у паказчыках галіны.

Чаму ўвялі гэтыя абмежаванні

Пасля таго, як Літва закрыла з 1 сакавіка пункты пропуску «Лаварышкес» (з беларускага боку — «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка»), у МЗС Беларусі паабяцалі «жорсткі адказ». Агучаныя ўрадам два рашэнні — гэта і ёсць той самы адказ Мінска на дзеянні Вільнюса.

У беларускім МЗС лічаць, што такая ініцыятыва негатыўна адаб’ецца на працы літоўскіх лагістычных аператараў і «прывядзе да адчувальнай страты іх даходаў у сувязі з істотным скарачэннем тавараабароту» (аднак там замаўчалі, як гэта адаб’ецца на беларускіх кампаніях і людзях).

Нагадаем, урад Літвы патлумачыў сваё рашэнне закрыць памежныя пераходы тым, што мясцовыя службы адчуваюць дадатковую нагрузку па праверцы і кантролі пасля таго, як Польшча і Латвія пакінулі толькі па адным пераходзе, які працуе на мяжы з Беларуссю. Раней, з 18 жніўня мінулага года, Літва таксама закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю: «Шумскас» (з беларускага боку — «Лоша») і «Твярачус» («Відзы»).

Чытайце таксама