Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  2. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  3. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  4. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  5. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  6. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  7. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  8. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  9. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  10. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  11. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  12. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
Читать по-русски


Пасля звальнення беларуска выпадкова высветліла, што магла выйсці на датэрміновую пенсію па ўзросце. Але яе пра гэта не папярэдзілі на прадпрыемстве, дзе яна працавала. У выніку, як высветлілася, яна страціла больш за 28 тысяч рублёў, якія магла атрымаць на той час у выглядзе пенсіі. Гэта вынікае з дакументаў, апублікаваных у банку судовых рашэнняў.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: zerkalo.io
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Ганна (імя змененае) шмат гадоў працавала бухгалтаркай на прадпрыемстве, дзейнасць якога звязаная з транспартаваннем нафты. Пасля рэарганізацыі кампаніі яна звольнілася па пагадненні бакоў. Праз нейкі час у жанчыны пачаліся праблемы са здароўем, яна атрымала групу па інваліднасці.

Калі яна звярнулася да сацслужбаў па прызначэнне пенсіі па інваліднасці, то раптам даведалася, што ў гэты час ужо магла атрымліваць такія выплаты, але на іншай падставе — па ўзросце. Яна выхоўвала дзіця з інваліднасцю і мела 25-гадовы стаж працы. Гэта дазваляла ёй датэрмінова выйсці на пенсію — на пяць гадоў раней, вынікае з судовага рашэння.

Але Ганне на працы, з якой яна звольнілася, пра гэта не паведамілі, хоць ведалі пра інваліднасць яе дзіцяці. У выніку, як выявілася, жанчына недаатрымала 28 435 рублёў.

У выніку жанчына пайшла ў суд Полацкага раёна і Полацка. Акрамя пенсіі яна прасіла таксама кампенсаваць 6,8 тысячы рублёў. Гэта розныя выплаты, якія прадугледжаныя па калектыўнай дамове пасля выхаду на заслужаны адпачынак.

У судзе прадстаўнік кампаніі, у якой працавала беларуска, заявіў, што гэта яна сама мусіла звярнуцца з заявай для датэрміновага выхаду на пенсію. А супрацоўніца, адказная за гэтае пытанне, паведаміла ў судзе, што не расказвала Ганне пра магчымасць пайсці на адпачынак па ўзросце раней, «бо разлічвала на яе абазнанасць у гэтым пытанні».

Але, як высветлілася ў судзе, сачыць за тым, што працаўнік можа разлічваць на датэрміновы выхад на пенсію, а таксама падаваць у дзяржорганы адпаведныя дакументы, мусіць менавіта наймальнік. Ён жа нясе матэрыяльную адказнасць перад сваім работнікам за атрыманую ім шкоду, калі гэта не было зроблена.

У сакавіку гэтага года суд вырашыў, што наймальнік мусіць выплаціць Ганне суму, якую яна недаатрымала ў выглядзе пенсіі, а менавіта 28 435 рублёў (або каля 8800 даляраў паводле сярэдняга курсу Нацбанка на сакавік гэтага года). Але ёй адмовілі ў кампенсацыі за недаатрыманыя бонусы па калектыўнай дамове.

Чытайце таксама