Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  2. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  3. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  4. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  5. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  6. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  7. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  8. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  9. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  10. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  11. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  12. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  13. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
Читать по-русски


Часовы павераны ў справах Беларусі Аляксей Панкраценка быў выкліканы ў МЗС Польшчы пасля смерці параненага на мяжы з Беларуссю польскага салдата. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Польшчы.

Здание МИД Польши. Фото: Wiikimedia Commons / Adrian Grycuk
Будынак МЗС Польшчы. Фота: Wiikimedia Commons / Adrian Grycuk

Ва ўручанай яму ноце пратэсту Польшча рашуча патрабуе спыніць правакацыі на польска-беларускай мяжы і арганізацыю міграцыйных плыняў.

«Улічваючы тое, што злачынства адбылося на польскім баку мяжы, а таксама ў сувязі з расследаваннем, якое праводзіць пракуратура, МЗС таксама патрабуе ідэнтыфікаваць і выдаць падазраванага ў забойстве польскага грамадзяніна», — гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, удзень 6 чэрвеня ў Вайсковым медыцынскім інстытуце ў Варшаве памёр польскі вайсковец. Яго ўдарыў нажом у грудзі мігрант падчас чарговай спробы прарыву беларуска-польскай мяжы 28 траўня.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда склікаў Раду нацыянальнай бяспекі (РНБ) у сувязі з сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, паседжанне пройдзе 10 чэрвеня.