Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  2. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  3. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  4. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  5. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  6. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  7. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  8. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  9. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  10. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  11. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  12. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  13. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
Читать по-русски


/

Беларусам трэба да канца пятніцы, 15 лістапада, паспець заплаціць маёмасныя падаткі за 2023 год. Гаворка пра зборы за першую кватэру, зямлю і транспарт. Калі не паспець своечасова зрабіць гэта, можна атрымаць штраф.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: «Зеркало»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Сёлета ў Беларусі ўвялі адзіны плацёж па маёмасных зборах — за нерухомасць, зямлю і транспарт. Таксама ўлады паднялі гэтыя зборы.

Як заплаціць падаткі

Заплаціць маёмасныя зборы можна некалькімі спосабамі: на пошце ці ў аддзяленнях банкаў, а таксама праз інтэрнэт-банкінг, інфакіёскі ў банках і асабісты кабінет на сайце падатковай.

У АРІП раней тлумачылі, як плаціць маёмасныя падаткі па новых правілах. Так, трэба выбраць у гэтай сістэме раздзел «Падаткі», пасля чаго знайсці патрэбныя вобласць/раён/горад. Потым адшукаць інспекцыю МПЗ па месцы вашай рэгістрацыі — гэта важны момант, бо аб’екты нерухомасці і зямельныя ўчасткі могуць знаходзіцца па розных адрасах (нават у розных абласцях краіны).

Потым трэба пазначыць уліковы нумар платніка (УНП), ён складаецца з дзевяці знакаў. Першыя дзве літары — вялікія лацінскія. Даведацца УНП можна на партале Міністэрства па падатках і зборах.

Што будзе, калі «забыць» пра зборы

Падаткі, якія не заплацілі добраахвотна, спаганяюць праз суд. Пры гэтым налічваецца пеня за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі. За нявыплату ці няпоўную выплату накладаецца штраф памерам 15% ад нявыплачанай сумы падатку, але не менш за 0,5 базавай велічыні (цяпер гэта 20 рублёў).

Чытайце таксама