Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мать отвезли на допрос, забрали 35 евро и до сих пор не вернули». Силовики приходят к близким уехавших беларусов
  2. На волю пасля пяці гадоў калоніі выйшаў палітвязень Павел Юхневіч. Ён цалкам адбыў тэрмін
  3. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  4. «Три года она ждала, чтобы я вернулась и одноклассники перестали дразнить». Как мама и дочь переживали разлуку СИЗО и колонией
  5. Лукашэнка: Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана
  6. «На якой падставе мяне выставілі агентам?» Журналістка Сямашка расказала, што спрабавала знайсці дома пашпарт прыкрыцця свайго мужа
  7. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  8. СМІ: Трамп паставіў Пуціну дэдлайн па спыненні агню, потым увядуць санкцыі
  9. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  10. З 12 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
  11. Приходят сразу с «маски шоу». Рейды по агентствам недвижимости продолжаются — «Белсат»
  12. Ликвидируют компании, которые «перешли» дорогу государству. Проблемы у них начались после прихода силовиков — они так и не заработали
  13. В Беларуси запустят программу реновации жилфонда. Жителей хрущевок обещают переселять в другие квартиры или выплачивать компенсацию
  14. Банкі ўводзяць змяненні па пераводах
  15. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  16. Кремль, похоже, создает условия для оправдания возможной агрессии против Эстонии — вот на основании чего эксперты сделали такой вывод
  17. Угонял автобус и троллейбус, имел проблемы с алкоголем, но стал легендой. Рассказываем о спортсмене, который не боится спорить с властью
  18. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  19. Папулярны актор, пісьменнік-дваяжэнец і разведчык. Расказваем пра таямніча зніклых беларусаў, якіх так ніколі і не знайшлі
Читать по-русски


/

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск пацвердзіў, што ЗША прыпынілі пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне. Пра гэта ён заявіў на паседжанні ўрада, паведамляе RMF24.

Дональд Туск. Фото: Flickr / Kancelaria Premiera
Дональд Туск. Фота: Flickr / Kancelaria Premiera

Туск падкрэсліў, што «няма ніякіх падставаў» лічыць, што заявы амерыканскага боку — «проста словы».

— Паведамленні, якія паступаюць з мяжы, з нашага вузла ў Ясенцы (горад у Польшчы, размешчаны прыкладна за 170 км ад мяжы з Украінай, тут знаходзіцца найбліжэйшы да Украіны аэрапорт. — Заўв. рэд.), пацвярджаюць заявы амерыканскага боку. Гэта, вядома, ставіць Еўропу, Украіну і Польшчу ў больш складаную сітуацыю, але мы павінныя з гэтым справіцца, — заявіў кіраўнік урада Польшчы.

Туск адзначыў, што сітуацыя «сапраўды ўяўляе сабой выключны выклік, магчыма, самы вялікі за апошнія дзесяцігоддзі з пункту гледжання бяспекі».

Раней сёння Дональд Туск апублікаваў пост, у якім напісаў, што ад таго, ці зможа Украіна абараніць сябе ад расійскай агрэсіі, залежыць і бяспека Польшчы.

«Суверэнная, празаходняя Украіна, здольная абараніць сябе ад расійскай агрэсіі, азначае больш моцную і бяспечную Польшчу. У разгар палітычных узрушэнняў і росту хаосу гэта самае галоўнае. Любы, хто ставіць пад сумнеў гэтую відавочную ісціну, спрыяе трыумфу Пуціна. Ясна?» — напісаў Туск у Х.

Нагадаем, паводле інфармацыі Bloomberg, які першым паведаміў пра рашэнне адміністрацыі Дональда Трампа, пад прыпыненне трапляе:

  • зброя, што транспартуецца самалётамі і караблямі;
  • абсталяванне ў транзітных зонах у Польшчы;
  • тэхніка, якая рыхтуецца да адпраўкі.