Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  3. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  4. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  5. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  6. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  7. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  8. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  9. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  10. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  11. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  12. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  13. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  14. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  15. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  16. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  17. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
Читать по-русски


Максім нічога не чуў пра ўкраінскую IT-армію, якую суседзі стварылі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны з Расіяй з мэтамі кібербяспекі, але сам нядаўна адслужыў у IT-роце ў Мінску і ведае, чым займаюцца салдаты-айцішнікі там. Мы пагаварылі з хлопцам пра ўмовы, ідэалогію і адносіны з камандзірамі ў частцы, а яшчэ спыталі, якія распрацоўкі давяраюць беларускім вайскоўцам, што з іх потым выкарыстоўваюць на практыцы і ці могуць прызваць такога дэмбеля ў выпадку абвяшчэння мабілізацыі.

Вайскоўцы ў беларускай IT-роце. Фота: TUT.BY

Наш суразмоўца быў у арміі ў перыяд апошніх трох гадоў. З прычын бяспекі мы не называем канкрэтны год службы і змянілі яго імя.

«Ёсць тры душы з гарачай вадой — вельмі камфортна на фоне статутнай лазні раз на тыдзень, як звычайна ў войску»

Калі ўсе падставы для адтэрміноўкі скончыліся, а з’язджаць за мяжу без магчымасці вярнуцца Максіму не хацелася, ён усё ж наважыўся аддаць год войску і пайшоў на сумоўе ў IT-роту. Менавіта на столькі туды звычайна забіраюць тэрмінавікоў, таму што ў такіх прызыўнікоў ужо ёсць вышэйшая адукацыя. Тыя, хто прайшоў і вайсковую кафедру, прыходзіць на паўгода. Усяго ў роце — 60 чалавек. Максім кажа, што ахвотных аказацца ў іх ліку шмат, і расказвае, як праходзіў адбор сам.

— У мой прызыў конкурс быў велізарны — дзесьці 20−40 чалавек на месца. Але калі IT-рота атрымала шырокае асвятленне, туды пачалі старацца трапіць наогул усе: паспрабаваць заўсёды можна, а ўмовы там непараўнальна лепшыя, чым у сярэднім у войску. Таму ў многіх ахвочых — фактычна нулявы ўзровень. Перад сумоўем я ад хлопцаў чуў, што яны працавалі аператарамі ЭВМ, праграмаванне бачылі «неяк недзе ў школе», у найлепшым выпадку скончылі які-небудзь каледж з ухілам, а цікавасці да тэмы не было. І такіх, па маіх уражаннях, было больш за палову. У мяне на той момант ужо было некалькі гадоў досведу, таму я ішоў дастаткова ўпэўнена. Цяпер, думаю, узровень інтарэсу да гэтай роты ніжэйшы, а з вайной увогуле будуць старацца хоць у балота бегчы, але не ісці ў войска.

Само сумоўе вельмі падобнае да звычайнага, калі ўладкоўваешся ў кампанію. Яго звычайна праводзяць тыя, хто ўжо служыць у роце. Пытаюць і па тэхналогіях, і па сістэмах менеджменту, і пра досвед, і пра праекты, у якіх працаваў. Яны ж ацэньваюць адэкватнасць (хоць пра гэта не кажуць услых), бо потым з гэтым чалавекам давядзецца праводзіць час практычна 24/7 у адных памяшканнях і ўмовах.

Военнослужащие в белорусской IT-роте. Фото: TUT.BY
Вайскоўцы ў беларускай IT-роце. Фота: TUT.BY

У цэлым служба IT-салдат вонкава, паволе аповедаў дэмбеля, не адрозніваецца ад звычайнай — рота базуецца ў Ваеннай акадэміі, там тыповы распарадак і статут.

— Мы жылі ў адной частцы з курсантамі, з імі былі на штотыднёвых разводах, у нарады, елі ў адной сталоўцы, але па службовых момантах амаль не ўзаемадзейнічалі. У казарме ў нас такое ж размяшчэнне і памяшканні, але падчас фарміравання роты зрабілі выдатны рамонт, па мерках арміі дык дакладна. Плюс ёсць тры душы з гарачай вадой — вельмі камфортна на фоне статутнай лазні раз на тыдзень, як звычайна ў войску (у некаторых частках у казармах ужо ўстаноляваныя душавыя кабіны і бойлеры. — Заўв. рэд.). Яшчэ абсталяваны спорткуток з трэнажорамі і нават тэнісным столікам.

Пад’ём у 6 раніцы, адбой строга ў 22. Раніцай — зарадка, запраўлянне ложкаў, сняданак, абавязкова фізічная або страявая падрыхтоўка і гэтак далей. Усё праводзіцца ў поўным аб’ёме і гэтак жа па камандах. Некаторыя дні, асабліва панядзелак, забітыя гэтымі абавязковымі заняткамі і статутам практычна цалкам, і тады за працай мы былі звычайна не больш чым гадзіны чатыры.

«Памятаю, казалі, што ў Мінску мукі заставалася на тры дні і толькі дзякуючы рашучым дзеянням Аляксандра Рыгоравіча ўдалося пазбегнуць бяды»

Па словах Максіма, тэму палітыкі афіцэры ў частцы падчас яго службы падымалі нячаста, не прымушалі займаць «правільную» пазіцыю. У асноўным «у частцы займаліся тым, чым па-добраму і павінная займацца армія». Але заняткі па ідэалогіі і прагляд «Панарамы», адказвае хлопец з прыпіскай «на жаль», для салдат-айцішнікаў таксама абавязковыя.

— У панядзелкі звычайна было нешта накшталт лекцый, і там часам тэмы былі жудасна недарэчныя. Гаворка нібыта ішла пра з’явы ў цэлым, а не пра Беларусь, — напрыклад, пра каляровыя рэвалюцыі і метадычкі Шарпа, пра інфармацыйную вайну. Але без шызы таксама, зразумела, не абыходзілася. Памятаю, казалі, што ў Мінску мукі заставалася на тры дні і толькі дзякуючы рашучым дзеянням Аляксандра Рыгоравіча ўдалося пазбегнуць бяды. Было ўжо нават не смешна — мы не разумелі, яны насамрэч думаюць, што гэтыя супергеройскія байкі хтосьці ўспрыме ўсур'ёз?

Военнослужащие белорусской IT-роты. Фото: TUT.BY
Вайскоўцы беларускай IT-роты. Фота: TUT.BY

— Часам нават цікава было паслухаць, напрыклад, калі гаварылі пра прапаганду і па апісаных прыёмах можна было практычна сабраць вечаровы выпуск «Панарамы». Весялей за ўсё было ў нядзелі, калі ўключалі прапагандысцкія ролікі па тэлевізары. Там і тое, што Лукашэнка нам богам пасланы, і шэдэўральныя фільмы нашых дзяржканалаў, дзе пра апазіцыю 50 разоў на хвіліну гавораць. Многія кожны раз спадзяваліся, што ўключаць Азаронка — з яго хоць бы можна пасмяяцца, але ён, на жаль, за год быў ад сілы некалькі разоў. Хоць тут трэба разумець, што распарадак і тэмы ў частку спускаюць зверху. Нам было абсалютна відавочна, што гэта не нейкая ініцыятыва кіраўніцтва роты і «прамываць» нас ніхто не стараўся, таму што гэта бессэнсоўна.

«Пра IT-роту хадзілі розныя чуткі, і я пабойваўся, што давядзецца сказаць: «Такім займацца не буду»

У будні, калі праходзілі дадатковыя заняткі, праца за камп’ютарам займала да чатырох гадзін. У астатні час, не лічачы выхадных дзён і ў дзён у нарадзе, на якіх-небудзь стрэльбах, салдаты за імі праводзілі па восем.

— Тэхніка для працы адрозніваецца, але ў цэлым дастаткова добрая — адчування школьнага камп’ютарнага класа, дзе «Нататнік» без глюкаў не адкрыеш, не было. Напрыклад, нядаўна devby.io пісалі, што Ваенная акадэмія закупіла некалькі дарагіх відэакарт, дык вось гэта было менавіта для праектаў у IT-роце. Камандаванне там не айцішнікі, але і з працай ніяк не перасякаюцца. Ёсць «група суправаджэння» — афіцэры, якія яе арганізоўваюць. Яны звычайна з тэхнічным бэкграўндам і спецыфіку разумеюць, таму да задач «вайсковая логіка» не ўжываецца.

Працоўны час, напэўна, скажу за ўсіх, быў найлепшай часткай службы. Усё выглядае прыкладна як у офісе, толькі з армейскай субардынацыяй і без братання з афіцэрамі. Адносіны з імі я б назваў узаемапаважлівымі: яны не паводзяць сябе як карыкатурныя ваякі. Там не трэба было хадзіць па струначцы і ўставаць з дазволу — можна пайсці, скажам, папіць кавы.

Военнослужащие в белорусской IT-роте. Фото: TUT.BY
Вайскоўцы ў беларускай IT-роце. Фота: TUT.BY

Максім кажа, што ў асноўным салдаты занятыя праектамі, хоць канкрэтных не называе, а часам выконваюць нейкія заданні для самой акадэміі або Мінабароны.

— Пра IT-роту хадзілі розныя чуткі і думкі, калі я туды ішоў, пабойваўся, што давядзецца сказаць: «Не, такім займацца не буду». Ну і паехаць на гаўптвахту, а потым куды-небудзь у Печы. Але мне тады здавалася нелагічным, што яны шукаюць распрацоўшчыкаў пад гульнявыя рухавічкі, вэб-тэхналогіі, дызайнераў з вопытам работы, а потым будуць прымушаць іх пісаць праўладныя каментары ў YouTube ці яшчэ дзесьці. І магу сказаць, што нічога, за што было б сорамна, як мінімум калі я служыў, у гэтай роце не рабілі.

Усе праекты наогул задумваюцца, як нешта карыснае для арміі або ўзбраення — для непасрэднага выкарыстання, арганізацыі службы ці навучання. Нейкія рэчы сапраўды прымяняюцца. Але ёсць праекты, якія з часам сталі хутчэй вітрынай — маўляў, глядзіце, як можам. Некаторыя — гэта эксперымент, ці атрымаецца рэалізаваць ідэю ў працоўны софт. Патэнцыйна частка гэтых эксперыментаў вельмі нават функцыянальныя, але складана ацаніць, ці спатрэбіцца гэта, ці будзе дзесьці выкарыстоўвацца або танней купіць замежны аналаг.

Па нашай просьбе Максім прыводзіць канкрэтныя прыклады такіх праектаў.

— Распрацоўваюцца, напрыклад, сімулятары самалёта — як працуюць сістэмы, экраны, пераключальнікі, каб курсант да выезду на палігон мог з усім азнаёміцца і папрактыкавацца, таму што выдаць кожнаму па самалёце нават на прыкладна такі ж час — вельмі дорага. Або трэнажоры для ўстановак сувязі — ідэя прыкладна тая ж: мець трэнажор, які праграмна паўтарае дэталі і нюансы апаратных сістэм. Курсантам прасцей на такім практыкавацца, і гэта банальна зручней і танней, чым кожнаму ў рукі даць грувасткую машыну на час навучання.

Максім упэўнены, што ў роце не будуць распрацоўваць тэхналогіі, ад якіх могуць залежаць жыцці людзей. Гэта айцішнік тлумачыць тым, што праекты з кодавай базай перадаюцца ад прызыву да прызыву, паміж распрацоўшчыкамі з розным узроўнем і матывацыяй. Таму кажа, што напісаць і выкарыстоўваць нешта цікавае могуць, але нейкую каштоўную ў гэтым сэнсе распрацоўку беларуская армія хутчэй недзе закупіць.

— У мяне ёсць сумневы, што IT-рота моцна павысіць баявую гатоўнасць войска. Але палепшыць якасць працы ўнутры цалкам можа. Ад яе дакладна неверагодная карысць у параўнанні з тым, каб прымушаць айцішнікаў месці пляц ломам і фарбаваць траву.

«Адчуванне бяспраўнага паднявольнага чалавека не выведзеш ніякімі спорткуткамі»

Пасля дэмбелю Максім працягнуў працу ў IT. Служба ў такой роце, прызнаецца, на самай справе дапамагла хутчэй уліцца, але ў цэлым не паўплывала на яго навыкі.

— Я і да гэтага меў дастаткова нядрэннае рэзюмэ. Кіраўніцтва казала, ёсць хлопцы, якія ўладкаваліся на працу менавіта дзякуючы досведу ў IT-роце, але я не ведаю ніводнага такога чалавека. Можа, так было дзесьці ў ранніх прызывах. А цяпер наогул падазраю, што вайсковец успрымаецца многімі людзьмі як лаянкавае слова, — лічыць хлопец.

Ён кажа, што ў цэлым шмат чаму навучыўся за час службы ў арміі, але ўсё гэта засвоіў бы і дома, магчыма, эфектыўней і хутчэй. Хіба што спортам у частцы займаўся больш, чым на грамадзянцы.

— З пералічанага можна падумаць, што я прыйшоў рэкламаваць, маўляў, ідзіце ў войска, не бойцеся, нават нешта прыдбаеце. Але не, усё сказанае добра толькі ў параўнанні са службай у якіх-небудзь Печах — гэта неба і зямля. Год войска (ці нават паўгода) — гэта ўсё роўна прафукванне часу, проста ў IT-роце вы прафукаеце прыкметна менш, — кажа дэмбель. — Замест таго каб займацца чымсьці карысным дома, вы будзеце сядзець і слухаць «Беларусь 1» у нядзелю; замест таго каб адкладаць на нешта патрэбнае для вашай сям'і ці сябе — будзеце за бясплатна рабіць нейкія задачы, якія вам не патрэбныя; і замест таго каб звадзіць сваю дзяўчыну ў кавярню — будзеце слухаць, як трэба быць дзяржаўнікам ці як тэрмінавіку далі год за тое, што «касіў».

Умовы для вайскоўцаў у IT-роце. Фота: TUT.BY

— Кіраўніцтва не хлусіць, калі кажа, што IT-рота — такая ж, як і ўсюды ў войску. Так і ёсць з усіх бакоў, у тым ліку з непрывабных. Так, дзедаўшчыны і нестатутных адносін, цяжкай працы няма, камфорт прыкметна вышэйшы, нашмат часцей адпускаюць дадому, але па сутнасці вы гэтак жа год будзеце хадзіць па струнцы, падаваць голас па камандзе і на любое глупства, капрыз ці жаданне ўмоўнага палкоўніка паразумнічаць можаце толькі сказаць «ёсць» і «так точна». Асабліва востра гэта адчуваецца, калі табе не 18 гадоў і ты ўжо дарослы сфармаваны чалавек. Адзінае, што круціцца ў галаве, — пытанне: «Каго ты вучыць спрабуеш, дзядзька?» Адчуванне бяспраўнага паднявольнага чалавека не выведзеш ніякімі спорткуткамі.

Пад канец задаём пытанне, якое цяпер хвалюе, здаецца, усіх, хто адслужыў, і іх родных: IT-рота выратуе ад мабілізацыі, калі тая здарыцца, ці ўсё-такі прызавуць? Максім без лішніх ілюзій адказвае: позва можа прыйсці.

— Тут цікавы момант: спецыяльнасць тых, хто служыў у IT-роце, — «аператар ПЭВМ», калі яны не з’яўляюцца малодшымі камандзірамі. Куды прызавуць з такой спецыяльнасцю, я не ведаю — нават не чуў, каб кагосьці забіралі на зборы. Але я такой удачай сябе не цешу- у выпадку чаго, упэўнены, спецыяльнасць лёгка «падправіцца».