Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  2. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  5. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  6. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  7. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  8. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  9. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  10. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  11. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  12. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  13. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  14. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  15. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  16. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  17. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  18. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  19. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
Читать по-русски


За апошнія некалькі гадоў слова «хімія» набыло ў беларусаў відавочнае негатыўнае адценне. Пакаранне ў выглядзе накіравання ў адкрытую ўстанову адкрытага тыпу масава атрымлівалі затрыманыя на паслявыбарчых пратэстах. У канцы 2022 года канвеер «хімічных» прысудаў не спыненяецца — хутчэй, ён працягвае набіраць абароты. Але што цяпер адбываецца на «хіміі»? Як там уладкаваны побыт? І як супрацоўнікі паселішчаў ставяцца да палітычных? Пра гэта «Люстэрка» паразмаўляла з двума мужчынамі, якія ўжо адбылі пакаранне.

Исправительное учреждение открытого типа №52. Фото с сайта intex-press.by
Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 52. Фота з сайта intex-press.by, здымак носіць ілюстрацыйны характар

«Прыступаеш да працы, а пятай раніцы, заканчваеш, а 17-й гадзіне»

Віктара Пархімчыка затрымалі ўвосень 2020 года за тое, што ён раскідаў самарэзы на дарозе каля адміністрацыйнага будынка. У выніку мужчыну асудзілі на два гады «хіміі» па арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Пакаранне ён адбываў у вёсцы Сушкі Камянецкага раёна. За атрыманыя падчас «хіміі» парушэнні Пархімчык зарабіў змену рэжыму і ўжо адседзеў у калоніі. Цяпер ён цалкам адбыў свой тэрмін і знаходзіцца ў Польшчы, таму пагадзіўся пагаварыць з журналістамі не ананімна.

— Паселішча на «хіміі» — гэта нейкі дзіўны сімбіёз. Ты вяртаешся часткова ў ГУЛАГ, часткова — у нейкую нацысцкую Германію, — расказвае мужчына. — Сілавікі выступаюць тут у ролі асобаў, якія эксплуатуюць рабскую працу. Само паселішча выглядае як барак: пад яго адведзеная нейкая старая польская школа, але цяпер яна пераабсталяваная менавіта пад памяшканне, дзе ўтрымліваюцца асобы, што прыцягваюцца да прымусовай працы. У пакоі — па 12 чалавек, усе спяць на двух’ярусных ложках. Унутры самога будынка на ўсіх адна прыбіральня. Каб выйсці памыцца ў душ, трэба пытаць дазволу ў ахоўніка. Гэта дзяжурны, ён сядзіць за краткамі, і калі ў яго добры настрой, ён можа адпусціць цябе памыцца пасля працы. Калі настрой кепскі, значыць, табе не пашанцавала. Пры гэтым варта разумець, што на «хіміі» ўсе плацяць камунальныя плацяжы, як у звычайным парадку. Але душ даюць па дазволе, хоць ён аплачаны. На паселішчы пастаянна было холадна, у катле палілі ўсё запар: было адчуванне, што ў краіне проста не хапае дроваў. Людзі шукалі ўздоўж дарог смецце і дошкі. Глядзелі, дзе камунальнікі абразаюць дрэвы. Нас адпраўлялі ў гэтае ж месца і казалі збіраць рэшткі дрэваў, каб потым паліць іх у катле.

Виктор Пархимчик и его форма. Фото: Most.media
Віктар Пархімчык і яго форма. Фота: Most.media

Паводле яго словаў, на «хіміі» для палітвязняў ствараюцца асаблівыя ўмовы — «выйсці кудысьці без ахоўніка ты не можаш». Праз гэта было складана з закупкай прадуктаў.

— Чалавек, які трапіў на «хімію» за махлярства або нявыплату аліментаў, мог пайсці ў горад без праблем. Палітычныя ж гэта рабіць не маглі, — адзначае ён. — Часам удзень на «хімію» прыязджала аўталаўка, у якой цэны былі істотна вышэйшыя за сярэднія. Прычым у гэты час амаль усе асуджаныя знаходзіліся на працы. Акрамя гэтага, на «хімію» здараліся рэйды з КДБ і ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці. Сілавікі маглі прыехаць і праверыць тэлефоны менавіта ў палітычных. Калі цябе хочуць наведаць сваякі, ты мусіш загадзя пісаць заяву, каб табе дазволілі сустрэчу. Калі дазвол даюць, сустрэча праходзіць у прысутнасці наглядчыка. Гэта я ўжо не кажу пра жоўтыя біркі, якія вісяць ва ўсіх палітычных на ложках. Цяжкасці былі і з кухняй. Калі я толькі прыехаў туды, яна пастаянна была адчыненая. То-бок у любы час ты мог прыйсці і нешта сабе прыгатаваць. А потым яны яе, як і душ, пачалі адчыняць толькі па раскладзе на некалькі гадзін у дзень. На маю думку, для палітычных захоўвалася пастаянная тэндэнцыя на ўзмацненне жорсткасці ўмоваў.

Пры гэтым распарадак дня «на хіміі», паводле Віктара, для саміх асуджаных вельмі стрэсавы: пад’ём, а сёмай раніцы, затым трэба хутка пагаліцца і пачысціць зубы. Кажа, што за няголенасць людзі атрымлівалі спагнанні. А чатыры спагнанні — замена рэжыму на калонію.

— Пры гэтым некаторыя людзі хадзілі на працу зусім па раннім графіку: ім, ды і мне, даводзілася прачынацца ў 4.30. Прыступаеш да працы, а пятай раніцы, працуеш пры гэтым да 17 гадзін. Адзначу, што Працоўны кодэкс Беларусі рэгулюе максімальную колькасць працоўных гадзін на тыдзень — 40. Больш працаваць нельга. А ў нашым выпадку мы працавалі мінімум 72, то-бок практычна ў два разы перапрацоўвалі. Адмовіцца ад такога графіка мы не маглі: гэта лічылася сур’ёзным спагнаннем, за яго нас маглі адправіць на дзесяць сутак у ШІЗА.

Графік працы Віктара Пархімчыка. Здымак з архіва героя

— Мяне накіравалі працаваць жывёлаводам на ферму. Я мусіў прымаць роды ў кароў і чысціць капыты: да гэтага моманту я карову бачыў толькі на этыкетцы ад малака. Увогуле, у першы ж працоўны дзень мне аформілі спагнанне за «парушэнне тэхналогіі кармлення дойных кароваў», — успамінае мужчына. — Яшчэ пасля некалькіх такіх парушэнняў мяне вырашылі адправіць працаваць на прадпрыемства, размешчанае ў іншым горадзе. І вось у якасці пакарання за мае «парушэнні» мне трэба было ісці да фермы 25 кіламетраў пешшу. Транспарт туды зусім не хадзіў.

Пашанцавала, што мясцовыя жыхары падтрымлівалі менавіта «палітычных хімікаў»: адзін чалавек падвозіў мяне да вёскі на машыне. Аднойчы я сам вырашыў прайсці ўсю дарогу пешшу. Выйшаў з «хіміі» ў 16.40, калі ў мяне скончыўся працоўны дзень. Да паселішча ішоў 4,5 гадзіны — і вельмі прастудзіўся. На наступны дзень сказаў ахоўнікам, што я не адмаўляюся ад працы, але прашу даць мне маршрут, як да яе даязджаць. Мне загадалі ісці туды ў пешым парадку. Я адказаў, што гэта нерэальна, папрасіў нешта змяніць. Натуральна, атрымаў у выніку некалькі парушэнняў за непаслушэнства — неўзабаве мяне перавялі ў Брэсцкае СІЗА.

Віктар расказвае, што бліжэй да вечара «хімікаў» на пасяленне з працы прывозіць транспарт, хтосьці вяртаецца пешшу. Пасля гэтага на пасяленні пачынаюцца выхаваўчыя мерапрыемствы: усіх у абавязковым парадку «вядуць глядзець прапаганду».

— Ахоўнікі ўважліва назіраюць, каб усе глядзелі тэлевізар з адкрытымі вачыма. Пасля такога прагляду навін была ўборка, а затым адбой, — кажа Віктар. — Пры гэтым вольнага часу практычна няма: на «хіміі» яго спрабуюць заняць усім чым заўгодна. Напрыклад, ты чакаеш выхаднога, каб памыць рэчы, прывесці сябе ў парадак і нешта сабе прыгатаваць на наступны тыдзень (у звычайны дзень няма часу займацца ўсімі гэтымі справамі). І вось яны прыдумляюць, напрыклад, паставіць вам гульню ў шашкі. Ім усё роўна, ці ўмеюць людзі ў іх гуляць. Адзін «хімік» не ўмеў, адмовіўся, і яму паставілі за гэта парушэнне.

Акрамя гульні ў шашкі, асуджаных у абавязковым парадку выводзяць падцягвацца на турніку. Паводле Віктара, гэта адбываецца на вуліцы ў любое надвор’е.

— Ты не можаш адмовіцца ад гэтых мерапрыемстваў і павінен быць адпаведным чынам апрануты. Абавязковае закрытае адзенне, красоўкі або кеды. Калі ты пойдзеш падцягвацца на турніках не ў такім выглядзе, то, хутчэй за ўсё, атрымаеш за гэта спагнанне. Разумееце, людзі нічога гэтага рабіць не хочуць. Нармальная псіхіка не ўспрымае прымусовыя гульні. Гэта як дыскатэку ў канцлагеры зладзіць. А ім усё роўна.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY. Здымак мае ілюстрацыйны характар

«Для палітычных выхад у горад забаронены да канца тэрміну»

Станіслава (імя героя змененае з меркаванняў бяспекі) затрымалі па адным з палітычных артыкулаў вясной 2021 года. Улетку ён вызваліўся з ПУ-9, якая знаходзіцца ў Віцебску.

— У асноўным там знаходзіліся хлопцы з Минска і з іншых абласцей, яны заехалі па «палітычных» артыкулах. З мясцовых тут нікога няма, — расказвае мужчына. — Я так разумею, яны вельмі стараюцца закрываць усіх палітычных максімальна далёка ад гарадоў іх пражывання. Калі ты з Брэста, то цябе абавязкова адправяць у Віцебск або ў Гомель. То-бок у дыяметральна супрацьлеглым кірунку ад таго месца, дзе чалавек жыў. Мне здаецца, гэта такая подласць, каб родным было складаней да цябе прыязджаць.

Мужчына расказвае, што яны жылі ў пакоях па 12−16 чалавек, і толькі часам людзей сялілі ўшасцёх. Раніца стабільна пачыналася, а шостай. Спачатку — пад’ём, потым — пераклічка і праверка, «каб ніхто не праспаў і не згубіўся».

— Пасля гэтага ўсе, як правіла, рыхтуюцца да працы: хтосьці робіць сняданак, хтосьці мыецца — у залежнасці ад таго, каму калі трэба з’язджаць, — апісвае свой побыт суразмоўца. — Хтосьці павінен быў пакідаць установу яшчэ да праверкі, а хтосьці пачынаў працу ў дзесяць, таму людзей рассялялі па пакоях у залежнасці ад іх графіка. У канцы дня ўсе вяртаюцца назад. З васьмі вечара да паловы дзявятай у нас абавязковы прагляд навін: у гэты час ніхто нікуды не можа выходзіць гуляць і нічога рабіць. Усе мусяць сядзець па пакоях. А палове дзявятай — вечаровая праверка. Хто прыязджае з працы рана, адразу вячэраюць і ідуць спаць. Хто вяртаецца бліжэй да дзевяці, проста перакусваюць: у 22 у нас быў адбой, таму ўсе справы трэба паспець зрабіць да гэтага часу.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY. Здымак мае ілюстрацыйны характар

У некаторых асуджаных месца працы знаходзілася вельмі далёка, туды трэба было дабірацца дзве з паловай гадзіны. Кагосьці адвозілі на машынах самога паселішча, іншыя дабіраліся на грамадскім транспарце. Часам «хімікаў» мог падвозіць нават працадаўца.

— Некаторыя асуджаныя, я ў тым ліку, з задавальненнем хадзілі б сем дзён на тыдзень на працу, але гэта не дазволена — у нас ёсць абавязковы выходны, — расказвае мужчына. — На працы ты больш камфортна сябе адчуваеш, чым на «хіміі». Ва ўстанову ты ходзіш і кожны раз баішся нарвацца на дрэнны настрой: не так павітаўся, як бы ім хацелася, не так паглядзеў… Прычапіцца яны могуць да чаго заўгодна. А вось працаваць трэба з такімі ж звычайнымі людзьмі, як ты сам, часам можна дамовіцца з кіраўніком і крыху адпачыць. Асуджаныя працуюць на фермах, часам — на піларамах. У вольны час нам можна было чытаць кніжкі, залазіць у інтэрнэт. Многія стараліся з карысцю бавіць час: нехта, напрыклад, узмоцнена займаўся спортам. Увогуле, занятак знайсці можна, не дазвалялі нам толькі ляжаць на ложку.

У цэлым да нас ставіліся нармальна. Калі ты ціха і спакойна сядзіш, як палонны ў закладніках, то з таго боку да цябе, як правіла, ніякай звышувагі не будзе. Калі ідзе нейкая агрэсія і правакацыі, то, натуральна, да чалавека ўзнікаюць пытанні з боку супрацоўнікаў «хіміі». Яго могуць пакараць, закрыць у ШІЗА з усімі наступствамі. У нас быў адзін мужчына, які спакойна сюды прыехаў, але ў выніку нешта ў зносінах з адміністрацыяй у яго не заладзілася. Яго проста асудзілі на замену рэжыму, і ён з’ехаў у калонію.

Самае цяжкае, паводле мужчыны, — гэта расстанне з роднымі. Нават нягледзячы на тое, што з імі можна штодня стэлефаноўвацца, асабістых сустрэч гэта не замяняе.

— Сваякі могуць прыязджаць хоць кожныя выходныя, але ўмоваў для гэтага вельмі мала. Адзінае месца для сустрэчы — кветнік, ён засыпаны па калена снегам. Прабавіць чатыры гадзіны на холадзе таму ж маленькаму дзіцяці вельмі складана. За ўвесь час майго знаходжання там іншых прапановаў наконт месцаў для сустрэч не паступала, — тлумачыць Станіслаў. — Для палітычных выхад у горад быў забаронены да канца тэрміну, бо мы стаялі на ўліку як схільныя да экстрэмізму. Сустрэцца ў горадзе з роднымі і пагуляць таксама нельга. Арандаваць цяплейшае месца — немагчыма. У непалітычных з гэтым лягчэй: яны не стаяць на ўліку, парушэнняў у іх няма, яны могуць кудысьці выходзіць. Асуджаныя, якія не працуюць, могуць двойчы на тыдзень у суправаджэнні супрацоўніка паселішча выйсці ў краму. Астатнім даводзіцца карыстацца дастаўкай прадуктаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

Пры гэтым Станіслаў кажа, што «нават у такім месцы» можна знаходзіць «шчыліны» і «жыць больш-менш спакойна».

— Я вам скажу са свайго пункту гледжання, хоць, магчыма, ён і не адлюстроўвае агульнай карціны. Калі нікога не правакаваць, усё будзе нармальна. Хутчэй, пытанні ёсць да побыту. Хтосьці з тваіх суседзяў храпе, іншыя людзі са сваімі дзіўнымі звычкамі, якія табе непрыемныя, — тлумачыць ён. — Але ўсё гэта зрэз грамадства, з якім трэба камунікаваць і знаходзіць агульную мову. Тут усё трэба не сілай вырашаць, а неяк дамаўляцца. З улікам таго, што на такой «хіміі» палітычных амаль пятая частка, узровень адэкватнасці вырас, асяроддзе нармальнае. Я разглядаю «хімію» як вялікі інтэрнат, месцамі нават санаторый. Калі ў цябе ёсць жаданне чымсьці займацца, ты нават можаш знайсці спосабы рэалізоўваць тут сваю прагу вучыцца. Вядома, няма памяшканняў, дзе гэта можна было б рабіць спакойна, але калі ёсць мэта, то спосабы можна знайсці.