Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  2. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  3. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  4. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  5. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  6. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  7. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  8. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  9. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  10. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  11. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  12. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  13. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
Читать по-русски


Па рашэнні Мінскага гарвыканкама адміністрацыі Маскоўскага раёна перададзенае пад ахову балота ў паўднёвай частцы Мінска. Участак уяўляе сабой тыповы біятоп, там растуць рэдкія расліны, паведамляе Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Источник изображения: решение Мингорисполкома от 29 сентября 2022 г. № 3300, опубликованное на pravo.by
Крыніца выявы: рашэнне Мінгарвыканкама ад 29 верасня 2022 г. № 3300, апублікаванае на pravo.by

Балота знаходзіцца ў незвычайным месцы: ля перасячэння МКАД і трасы на Брэст, прычым літаральна на скрыжаванні — у адным з «пялёсткаў» дарожнай развязкі. Гэта круглы ўчастак плошчай 1,28 гектара.

Узяць пад ахову ўчастак вырашылі таму, што ён уяўляе сабой тыповы біятоп пераходнага балота. Тыповы біятоп — гэта ўчастак з аднароднымі экалагічнымі ўмовамі, дзе жывуць пэўныя віды жывёл і раслін, які адлюстроўвае характэрныя асаблівасці прыроды Беларусі.

У гэтым выпадку тыповым біятопам прызнанае пераходнае балота. Ахова такіх тэрыторый, згодна з Дырэктывай Еўрапейскага саюза аб месцапражываннях, важная для захавання прыроды і біяразнастайнасці Еўропы.

На мінскім балоце, унутры маленькага «пялёстка» МКАД, растуць рэдкія і амаль зніклыя віды раслін, якія ахоўваюцца не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе і свеце. Так, там растуць вярба чарнічная і ладдзян трохнадрэзаны, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама чатыры віды, якія патрабуюць прафілактычнай аховы: пальчатакарэннік мяса-чырвоны, пальчатакарэннік даўгалісты, гайнік балотны, чараўнік двухлісты.

Источник изображения: решение Мингорисполкома от 29 сентября 2022 г. № 3300, опубликованное на pravo.by
Крыніца выявы: рашэнне Мінгарвыканкама ад 29 верасня 2022 г. № 3300, апублікаванае на pravo.by

«Таму гэты прыродны комплекс з’яўляецца ўнікальным для біялагічнай разнастайнасці не толькі горада Мінска, але і краіны ў цэлым. Яго ахова дазволіць захаваць месцы вырастання рэдкіх і амаль зніклых відаў раслін, што дазволіць зберагчы прыроднае багацце», — адзначылі ў Камітэце прыродных рэсурсаў.

На ўчастку, узятым пад ахову, будзе абмежаваная любая дзейнасць, якая парушае прыродную раўнавагу. Нельга будзе праводзіць работы, звязаныя са змяненнем рэльефу і наяўнага гідралагічнага рэжыму, скідаць туды сцёкавыя, дрэнажныя, кар’ерныя воды, пашкоджваць расліннасць, травяное покрыва, уладкоўваць месцы адпачынку, ставіць палаткі, выкарыстоўваць механічны транспарт.