Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  2. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  3. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  4. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  5. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  6. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  7. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  8. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  9. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  10. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  11. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  12. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
Читать по-русски


Праваабаронцы паведамляюць, што 4 і 5 сакавіка ў Мінскай вобласці супрацоўнікі КДБ праводзілі аблавы і затрыманні праз інцыдэнт на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах.

Фото: TUT.BY
Фатаграфія выкарыстаная ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», супрацоўнікі КДБ затрымліваюць усіх, «хто засвяціўся па адміністрацыйна-палітычных артыкулах з 2020 па 2023 год».

Паведамляецца, што пасля ператрусаў людзей вязуць у СІЗА КДБ. Праваабаронцам вядома не менш чым пра дзесяць такіх выпадкаў.

Што адбылося

Нагадаем, раніцай 26 лютага ў ваколіцах вайсковага аэрадрома 50-й змяшанай базы Ваенна-паветраных сіл Беларусі ў Мачулішчах (Мінскі раён) мясцовыя жыхары пачулі некалькі выбухаў. Паводле BYPOL, яны сталі вынікам атакі дрона беларускіх партызан на расійскі ваенны самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання (ДРЛВ) А-50. Як заявіў кіраўнік аб’яднання былых сілавікоў Аляксандр Азараў, самалёт, які ўдзельнічаў у карэктаванні расійскіх ракетных удараў па тэрыторыі Украіны, быў пашкоджаны і «лётаць ужо не зможа».

Пасля гэтага з’явіліся паведамленні, што на мяжы зрабілі больш жорсткім памежны кантроль, а ў вышук абвясцілі выхадца з Крыма, якога называюць датычным да гэтага інцыдэнту. Акрамя таго, у Беларусі пачалі правяраць уладальнікаў дронаў.

Пазней расследавальнікі з Bellingcat параўналі зробленыя 28 лютага і 19 лютага спадарожнікавыя здымкі самалёта і адзначылі «розніцу ў колеры крылаў». Яны дадалі, што гэта можа быць праз снег, таму «пакуль немагчыма праверыць сцверджанні BYPOL».

У BYPOL у адказ на гэта расказалі, як і чым быў атакаваны расійскі самалёт.

У чацвер, 2 сакавіка, беларускія дзяржСМІ апублікавалі відэа палёту самалёта А-50 з бартавым нумарам 43. Прапагандысты паведамілі, што борт «цэлы, непашкоджаны і нясе службу ў звычайным рэжыме» і ў адпаведнасці з планам «здзейсніў аблёт дзяржаўнай мяжы ў групе і суправаджэнні іншых самалётаў». Тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі ўвогуле заявіў, што А-50 суправаджаў «борт № 1».

Пад выглядам супрацоўніцы беларускага аэрадрома ў Мачулішчах, дзе базаваўся А-50, журналістка «Люстэрка» патэлефанавала на Таганрогскі авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс імя Г. М. Берыева. У яго склад уваходзіць 325-ы Авіяцыйны рамонтны завод, які займаецца аднаўленнем такой тэхнікі. У прыёмным пакоі адзначылі, што самалёт з бартавым нумарам 43 паступіў да іх.