Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  2. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  3. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  4. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  5. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  6. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  7. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  8. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  9. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  10. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  11. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  12. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  13. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  14. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  15. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  16. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  17. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
Читать по-русски


Ці падабаецца вам горад, у якім вы жывяце? А ці ганарыцеся вы ім? І ці ёсць там усё неабходнае для жыцця? Каманда Цэнтра новых ідэй вырашыла вывучыць, наколькі беларусы задаволеныя сваім месцам жыхарства, і ўпершыню склала «Барометр беларускіх гарадоў». Расказваем, як беларускія гарады ўспрымаюць іх жыхары, ці многія хочуць пераехаць і які горад найлепшы для жыцця.

Фото: TUT.BY
Жыхары Мінска на вуліцах горада. Фота: TUT.BY

Даследаванне складалася на аснове звестак сацыялагічнага апытання, што ладзілася ЦНІ і «Народным апытаннем». Яно праводзілася метадам анлайн-апытання з 20 па 23 траўня 2023 года, у ім узялі ўдзел 1966 чалавек. Асаблівасць выбаркі — перакос у бок прапратэснай, прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства. Са структурнага пункту гледжання даследаванне складаецца з аналізу ўмоваў жыцця і ўспрымання горада.

Паводле аўтараў, даследаванне паказвае, як беларусы самі ўспрымаюць гарады і мястэчкі, у якіх жывуць: ці падабаюцца ім умовы жыцця, ці ганарацца яны сваім месцам жыхарства, ці бачаць перспектывы, каб заставацца, і гэтак далей.

Якія гарады найлепшыя для жыцця?

Паводле сукупнасці ацэнак па ўсіх паказчыках «Барометра…» даследчыкі вылучылі наступны топ беларускіх гарадоў: першае месца — Брэст, другое — Гродна, трэцяе — Мінск. З рэйтынгам іншых гарадоў і мястэчак Беларусі можна пазнаёміцца на сайце даследавання.

Што стала галоўнымі перавагамі Брэста? Па-першае, тлумачыць старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў, яго жыхары і жыхаркі задаволеныя ўмовамі для баўлення вольнага часу: якасцю працы музеяў і выставаў, кавярняў і бараў, спартовых клубаў і пляцовак.

— Па-другое, яны ўпэўненыя ў тым, што ў горада ёсць перспектывы развіцця, — дадае ён. — Моцнымі бакамі Гродна (што было чакана) аказаліся патрыятызм яго жыхароў, іх любоў да свайго горада, замілаванне ім і нежаданне з’язджаць. А вось Мінск, пры даволі высокіх агульных ацэнках, «праваліў» такія паказчыкі, як задаволенасць працай школ і дзіцячых садкоў (а таксама дзіцячых пляцовак у дварах) і «гонар за свой горад».

А што з астатнімі гарадамі?

Усе вынікі даследчыкі аформілі ў графік, спалучыўшы паказчыкі субіндэксаў умоваў жыцця і ўспрымання горада. Атрымалася двухмерная сістэма каардынат, дзе пунктам перасячэння сталі сярэднія значэнні па гарадах па кожным з індэксаў.

Графік задаволенасці гарадамі. Фота: "Цэнтр новых ідэй"
Графік задаволенасці гарадамі. Фота: Цэнтр новых ідэй

Такім чынам эксперты вылучылі чатыры групы гарадоў.

Гарады для жыцця

У іх і ўмовы ацэньваюцца вышэй, чым у сярэднім па краіне, і агульныя ацэнкі гарадоў параўнальна высокія. Да гэтай групы адносяцца Брэст, Гродна, Ліда, Мінск, Баранавічы, Гомель, Пінск, Мазыр, а таксама гарады сярэдніх памераў Гомельшчыны (Жлобін, Калінкавічы, Рагачоў, Рэчыца, Светлагорск) і Брэстчыны (Бяроза, Івацэвічы, Кобрын, Лунінец).

Гарады энтузіястаў

Гэта тыя населеныя пункты, дзе ўмовы для жыцця ацэньваюцца ніжэй за сярэднія па краіне, але жыхары ўсё ж любяць іх. Гэта Віцебск, мястэчкі Міншчыны, гарады сярэдніх памераў Міншчыны (Вілейка, Дзяржынск, Жодзіна, Мар'іна Горка, Слуцк, Смалявічы) і Гродзеншчыны (Ваўкавыск, Навагрудак, Слонім, Смаргонь).

Гарады-расчараванні

У іх ўмовы для жыцця нібы і ёсць (ацэньваюцца вышэй, чым у сярэднім па гарадах Беларусі), але горад чамусьці не радуе сваіх жыхароў. У гэтую групу трапілі Бабруйск, Салігорск і сярэдняга памеру гарады Магілёўшчыны кшталту Горак, Асіповічаў і Крычава.

Месцы роспачы

У населеных пунктах гэтай групы ўмовы для жыцця хутчэй кепскія, ды і самі гарады ўспрымаюцца жыхарамі не вельмі добра. Гэта такія гарады, як Магілёў, Орша, Барысаў, Маладзечна, гарады сярэдняга памеру Віцебшчыны (Наваполацк, Полацк), а таксама гарады невялікага памеру Магілёўшчыны, Гомельшчыны, Віцебшчыны, Гарадзеншчыны і Брэстчыны.

Якія высновы?

Паводле аўтараў даследавання, тое, як мы ставімся да свайго горада ці мястэчка, часта мае значна большае значэнне за тое, што ў ім ёсць ці чаго няма.

— Суб'ектыўны складнік у стаўленні да населенага пункта можа гуляць у два бакі, — тлумачыць Коршунаў. — Так, фактар «лакальнага патрыятызму» можа падымаць некаторыя гарады і мястэчкі ў агульным рэйтынгу (як у выпадку з «гарадамі энтузіястаў»), а расчараванне ў перспектывах — скідваць долу («гарады-расчараванні»). Да таго ж дзейнічае «фактар вайны», які занізіў планку патрабаванняў да ўмоваў жыцця. Праз гэта задаволенасць гарадской інфраструктурай, якая ёсць і так-сяк працуе, а не зруйнаваная расійскімі вайскоўцамі, ва ўмоўных Горках ці Круглым вышэйшая, чым у тым жа Мінску ці Гродне з Брэстам.