Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  2. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  3. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  4. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  5. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  6. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  7. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  8. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  9. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  10. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  11. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  12. Эксперты рассказали, для чего Россия начала наступление на Сумскую область и какими могут быть планы Путина на этот регион
  13. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  14. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  15. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  16. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  17. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  18. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
Читать по-русски


Абноўлены закон «Аб грамадзянстве» набыў моц яшчэ 11 ліпеня і сярод іншага абавязаў паведамляць дзяржорганам пра ВНЖ, ПМЖ ці пашпарт іншай дзяржавы. Зрабіць гэта трэба было за тры месяцы, то-бок да заканчэння сённяшняга дня. У адваротным выпадку ў МУС прыгразілі «наступствамі» — праўда, пакуль не вырашылі, якімі менавіта. У ведамстве заявілі, што больш за 6,5 тысячы беларусаў ужо расказалі пра свае дакументы. «Люстэрка» пагаварыла з людзьмі, якія паведамілі сілавікам пра свае ВНЖ. Вось што яны расказалі пра свае матывы і саму працэдуру.

ВНЖ Литвы. Фото: Zerkalo.io
ВНЖ Літвы. Фота: «Люстэрка»

Імёны герояў змененыя з меркаванняў бяспекі.

«Запоўнілі анкету разам з супрацоўнікам РУУС»

Вікторыі 28 гадоў, чытачка пастаянна жыве ў Германіі па відзе на жыхарства. Гэтай восенню ёй спатрэбілася стаць на ўлік як той, якая пастаянна пражывае за мяжой.

— Для гэтага ў пачатку верасня я звярталася ў нашую амбасаду ў Берліне, — расказвае суразмоўніца. — Прыйшла туды, аддала ўсе дакументы ў акенца, у тым ліку пашпарт з ВНЖ. Калі супрацоўніца скончыла неабходныя працэдуры, яна паклала мае дакументы ля сябе, не вяртаючы. І дала мне заяву са словамі: «Вось, запоўніце пакуль дакумент для МУС, паводле новай пастановы вы абавязаныя паведаміць [пра ВНЖ], усю інфармацыю чытайце на стэндзе». (Ён быў за спінай.) Паколькі я ўжо ведала, што ёсць такі закон, мне хацелася без праблем атрымаць свой пашпарт назад. Я проста запоўніла тое, што яна папрасіла. Не тое каб мне відавочна пагражалі забраць дакумент, але ў сувязі з новым законам я баялася, што яго не аддадуць, калі не запоўню анкеты.

Падаўшы свае звесткі, нумар і дату выдачы ВНЖ, Вікторыя вярнула анкету супрацоўніцы амбасады. І потым без праблем атрымала дакументы.

— Гэтая жанчына яшчэ сказала: «Так, усё правільна запоўнена, цяпер вам дам даведку для мяжы. Інакш, калі паедзеце назад, могуць быць праблемы, будуць прыдзірацца», — расказвае чытачка. — Як менавіта могуць прыдзірацца, яна не патлумачыла, а я не ўдакладняла.

У Латвіі 38-гадовы Дзмітрый жыве з 2020 года: у суседняй краіне мужчыну прапанавалі працу. З таго часу ён не раз ездзіў дадому і перыядычна на просьбу памежнікаў паказваў від на жыхарства. Таму пасля прыняцця закона вырашыў, што лепш заявіць пра дакумент.

— Як мне здаецца, не паказаць — гэта проста па-дурному — інфармацыя пра тое, што ў мяне ёсць ВНЖ, дакладна вядомая супрацоўнікам унутраных органаў, — лічыць ён.

Далей мужчына пачаў разбірацца, як яму паведаміць МУС. Біяметрычнага пашпарта ў яго няма, таму вырашыў падаць заяву праз платформу обращение.бел, але толкам не зразумеў, каму адрасаваць сваю заяву.

— Пасля чаго патэлефанаваў у РУУС і ўдакладніў, ці можна падавацца ў любым з аддзяленняў або неабходна прыйсці «па прапісцы». Сказалі, што можна ў любым зручным аддзяленні, — успамінае Дзмітрый. — У верасні, знаходзячыся ў Беларусі, паехаў у РУУС і за 15 хвілін справіўся з падачай паведамлення. У іх ужо была раздрукаваная форма. Запоўнілі яе разам з супрацоўнікам РУУС. Мне выдалі паведамленне, што маё апавяшчэнне прынятае, і на гэтым усё.

Карта побыту - польский ВНЖ. Фото: zakordon.24tv.ua
Карта побыту — польскі ВНЖ. Фота: zakordon.24tv.ua

«Прыдумаюць якія-небудзь гадасці тым, хто не паведаміў»

Андрэю 31, ён жыве ў Польшчы і вось ужо некалькі разоў спрабаваў заявіць пра свой від на жыхарства, знаходзячыся ў Беларусі. Але беспаспяхова.

— У канцы жніўня я праходзіў сведкам па адной справе, — пачынае ён. — Мяне апытвалі, спыталі, дзе працую. Адказаў, што ў Польшчы. І, успомніўшы пра ўказ, дадаў: «Я па законе паведаміць пра ВНЖ павінны, вось, хачу паведаміць». Яны ўсміхнуліся — і нуль рэакцыі. Потым паехалі ў РАУС. Там ужо іншы чалавек мяне апытваў, я яму таксама ўсё казаў, што хачу паведаміць пра свой дакумент. Але яму па барабане. Ну і добра — раз не трэба, больш паведамляць не збіраюся. Як я разумею, я выканаў тое, што мусіў. Калі мяне будуць прыцягваць да чаго небудзь, то хай і сваіх прыцягваюць за тое, што праігнаравалі маю заяву.

25-гадовая Вераніка таксама працуе ў Польшчы і перыядычна ездзіць у Беларусь, каб наведаць родных. Гэта і стала прычынай, з якой дзяўчына вырашыла афіцыйна паведаміць уладам пра свой ВНЖ.

— Хачу пазбегнуць магчымасці, што на мяжы могуць да нечага прычапіцца, — кажа яна. — Каб усё было максімальна чыста і празрыста. Вось калі б у Беларусь не ездзіла, то і не паведамляла б.

Дакументы Вераніка падавала анлайн у пачатку восені: запоўніла спецыяльную форму, адправіла яе на пошту консульства разам са сканамі дакументаў. Ужо праз паўдня ёй прыйшоў адказ пра тое, што апавяшчэнне прынятае, і копія дакумента пра гэта. Вераніка падкрэслівае, што працэдура інфармавання пра ВНЖ і пастаноўка на консульскі ўлік — не адно і тое ж:

— Муж таксама звяртаўся ў консульства па сваіх справах, дык вось яму далі дзве формы: адна — пастаноўка на консульскі ўлік, а другая — апавяшчэнне пра наяўнасць ВНЖ.

Пра тое, што апавяшчэнне пра ВНЖ адрозніваецца ад пастаноўкі на консульскі ўлік, кажа і 38-гадовая Ірына. Жанчына жыве ў Грузіі, на ўліку не стаіць. Але пра свае дакументы вырашыла паведаміць на ўсялякі выпадак.

— Апавясціла праз «обращение.бел»: запоўніла анкету і далучыла сканы дакументаў, — расказвае яна. — Вырашыла зрабіць гэта, бо планую ехаць у Беларусь, і не хацелася б лішніх праблем.

«Хутчэй за ўсё, тых, хто не будзе падаваць інфармацыю, будуць разглядаць як нядобранадзейны элемент»

Нашаму чытачу Рыгору 36 гадоў. Ён разам з сям’ёй жыве ў Чарнагорыі.

— У наступным годзе я планую як мінімум наведаць Беларусь, а ў ідэале — вярнуцца назусім. І бачу для сябе пэўную рызыку ў выпадку, калі не паведамлю цяпер добраахвотна пра свой ВНЖ, — разважае ён. — Мая асабістая гіпотэза ў тым, што акрамя разумення размеркавання тых, хто з’ехаў, па краінах улады спрабуюць зразумець нашую ступень лаяльнасці. Тыя, хто падасць інфармацыю пра сябе ў добраахвотным парадку, тым больш пакуль няма адказнасці, будуць мець мінімальную лаяльнасць ад уладаў. А далей яны альбо ўвядуць адказнасць, альбо прыдумаюць якія-небудзь гадасці тым, хто добраахвотна не паведаміў пра ВНЖ. Хутчэй за ўсё, тых, хто не будзе падаваць інфармацыю, будуць разглядаць як нядобранадзейны элемент, які прасцей наогул не пускаць у краіну.

Дакументы мужчына падаваў анлайн. Консульства Беларусі ў Чарнагорыі няма, і для ўсіх падобных пытанняў нашым грамадзянам даводзіцца ездзіць у Сербію. А ўсёй сям'і Рыгора такая паездка абышлася б даволі дорага.

— Запоўніў анкету, раздрукаваў, падпісаў, сфоткаў. Паўтарыў гэтыя ўсе дзеянні за ўсіх членаў сям'і і выслаў консулу, — расказвае ён. — Ён пацвердзіў атрыманне, але больш ніякіх дакументаў пакуль не высылаў. Увесь працэс камунікацый вёўся ў апошнія тры тыдні. Забаўна, дарэчы, што на наступны дзень пасля адпраўкі консулу апавяшчэнняў пра ВНЖ ў іх перастала працаваць пошта. Відаць, яе проста завалілі лістамі.

Вид на жительство Грузии. Фото: nlevshits.com
Від на жыхарства Грузіі. Фота: nlevshits.com

Падобна разважала 33-гадовая Анастасія з Фінляндыі. Туды чытачка пераехала менш за год таму да мужа.

— І калі выйшаў гэты дурны закон (прабачце, па-іншаму сказаць нельга), я адразу пачала думаць, што будзе, калі не скажу, — расказвае яна. — Ну што ўлады могуць зрабіць са мной, калі ў мяне нічога няма? Увесці падатак? Дык у мяне нерухомасці ніякай няма. Пенсіі пазбавіць? Ды я на яе і так асабліва не спадзявалася. Але ў мяне засталіся мама і брат у Беларусі, і рана ці позна мне давядзецца ехаць дадому, каб іх пабачыць. Таму, каб пазбегнуць лішніх прыдзірак на мяжы, усё ж вырашыла паведаміць пра свой ВНЖ.

Усё гэта суразмоўніца зрабіла анлайн, запоўніўшы анкету і адправіўшы яе разам са сканамі віду на жыхарства на пошту амбасады Беларусі ў Фінляндыі.

— Праз тры дні на пошту прыйшло паведамленне з подпісам трэцяга сакратара амбасады, што я маю від на жыхарства. Навошта яно мне, я, калі шчыра, не зразумела. Але раз даслалі, значыць, так трэба, — разважае Анастасія. — Маё меркаванне — тым, хто не збіраецца ў Беларусь, лепш не паведамляць. Зразумела, што гэта ўсё робіцца нездарма. Улады шукаюць спосаб дастаць людзей, але дакладна робяць гэта не дзеля статыстыкі.

Чытайце таксама