Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  2. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  3. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  4. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  5. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  6. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  7. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  8. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  9. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  10. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  11. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  12. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  13. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
Читать по-русски


Сілавікі ўсталёўваюць спецыяльны бот «Магніт» у Telegram былым палітвязням і тым, хто знаходзіцца на «хатняй хіміі». Пра гэта «Люстэрку» расказалі некалькі беларусаў, якія знаходзяцца пад наглядам міліцыі. Расказваем, што пра гэта вядома, а таксама што бачыць і не можа бачыць гэты самы бот, ці даступныя яму асабістыя перапіскі.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: Viralyft, pexels.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Viralyft, pexels.com

Як расказаў адзін з экс-палітвязняў з Брэсцкай вобласці, сілавікі ўсталявалі на яго Telegram спецыяльны бот «Магніт». Гэта адбылося, калі ён пайшоў у РАУС, каб стаць на прафілактычны ўлік пасля вызвалення з калоніі.

— Яны тады сабралі ва ўсіх нас, хто прыйшоў адзначацца, тэлефоны і паставілі гэтыя боты. Але я ў Telegram ні з кім не перапісваюся, акрамя родных, і нічога такога не чытаю, — расказаў мужчына ананімна. З таго моманту яго тэлеграм-акаўнтам у міліцыі не цікавіліся.

Пра тое, што супрацоўнікі міліцыі ўсталёўваюць «Магніт», расказалі «Люстэрку» яшчэ некалькі былых палітвязняў, а таксама тыя, хто цяпер знаходзіцца на «хатняй хіміі» ці ўжо адбыў гэтае пакаранне, але ходзіць адзначацца ў міліцыю.

Што гэта за бот?

Пра «Магніт» упершыню стала вядома ў красавіку 2022 года — тады жыхары Дзяржынска расказвалі, што да некаторых прыходзілі ўчастковыя, правяралі тэлефоны і ўсталёўвалі ў Telegram спецыяльны бот. Тэлеграм-канал «Суды, задержания Гродно и область» паведамляў пра выпадкі, калі такі бот запускалі на тэлефонах і тых, хто адбывае пакаранне на «хіміі» ў папраўчых установах адкрытага тыпу.

Як тлумачылі «Люстэрку» тады яшчэ ў BYPOL, бот запампоўвае на звязаны тэлефон увесь Telegram карыстальніка, якому яго ўсталявалі, а таксама тэлефонную кнігу і СМС, аўтаматычна збірае першасныя звесткі — імя, імя карыстальніка, ID і нумар тэлефона (калі ён не схаваны). З гэтых звестак сілавікі збіраюць базу ID, могуць глядзець, у якіх чатах і што пісаў чалавек.

Пра «Магніт» падрабязна пісалі і «Кіберпартызаны». Як расказалі «Люстэрку» ў аб’яднанні, звесткі, якія былі вядомыя пра гэты бот вясной, застаюцца актуальнымі і цяпер.

Прайшло шмат часу. Ці можа цяпер «Магніт» бачыць паведамленні ў асабістых чатах?

У BELPOL адзначаюць, што высвятляць ID і «праганяць» яго праз пратэсныя і іншыя чаты, якія цікавыя аператыўнікам, — па-ранейшаму асноўная задача гэтага бота. У аб’яднанні лічаць, што, калі чалавек быў актыўны, яму рана ці позна створаць праблемы. А ці дазваляе бот чытаць перапіскі?

— Як я разумею, «Магніт» не бачыць паведамленняў у асабістай перапісцы. Для кантролю акаўнта ў Telegram трэба, каб былі вядомыя паролі, у тым ліку воблачны (калі ён ёсць), — кажа прадстаўнік аб’яднання, які папрасіў не называць яго імені.

У «Кіберпартызанаў» такое ж меркаванне — там расказалі, што праграма «з імавернасцю 99,9%» не можа аўтаматычна перасылаць на звязаныя з сілавікамі прылады кантакты карыстальніка, публікацыі, на якія ён ставіў рэакцыі або якія перасылаў кудысьці сам, падпіскі і захаваныя паведамленні.

Пры гэтым прадстаўнік BELPOL мяркуе, што небяспека для тэлефонаў, якія траплялі ў рукі сілавікоў, усё ж ёсць, і яна не толькі ў «Магніце». Паводле суразмоўцы, існуе імавернасць устаноўкі іншага спецыяльнага ПЗ, з дапамогай якога на прыладзе можна «кантраляваць і званкі ў інтэрнэце праз розныя праграмы».

У аб’яднанні расказалі пра падазроныя сітуацыі, калі людзі ў форме прасілі беларусаў разблакаваць тэлефон і нейкі час трымалі яго ў сябе.

— Такія выпадкі адбываліся на мяжы. У чалавека просяць тэлефон нібыта на праверку, пакуль «глядзяць» — або паварочваюцца спіной, або адыходзяць у бок і падносяць да яго свой гаджэт, трымаюць побач, можа, хвіліну. Калі ўладальнікі тэлефонаў пыталі, што адбываецца, сілавікі казалі, што ім нібыта трэба нешта сфатаграфаваць. А што там насамрэч за маніпуляцыі, незразумела, — расказаў прэс-сакратар аб’яднання Аляксандр Кабанаў. — Гэтыя людзі праходзілі праверку, усё ў парадку, але да гэтага ў некаторых з іх былі данаты або «адміністрацыйкі» ў 2020-м. Ці маглі ім нешта ўсталяваць за той час, што тэлефон быў у чужых руках, я дакладна сказаць не магу. Але розныя тэхналогіі могуць выкарыстоўвацца спецслужбамі, варыянты могуць быць якія заўгодна.

У аб’яднанні раяць у мэтах бяспекі памяняць прыладу разам з сім-карткай або, калі такой магчымасці няма, скінуць усе наладкі тэлефона да завадскіх, стварыць новы акаўнт на Telegram (яго ў тым ліку можна прывязаць да старога нумару, пры гэтым сувязь з ранейшым ID абнуліцца). Таксама эксперты рэкамендуюць падзяліць акаўнты для працы, суседскіх і школьных чатаў і акаўнты для іншай актыўнасці, а яшчэ выкарыстоўваць «партызанскі тэлеграм».

Чытайце таксама