Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  2. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  3. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  4. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  5. Могла уехать сама? Замешан ли КГБ? Спросили у коллег пропавшей спикерки КС, какие у них версии пропажи Анжелики Мельниковой
  6. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  7. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  8. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  9. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  10. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  11. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  12. Эксперты рассказали о главной цели Путина в Украине, для достижения которой он готов вести войну годами
  13. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  14. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  15. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  16. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
Читать по-русски


У Італіі былы муж забіў беларуску Ганну Свірыдзенка праз тое, што суд перадаў ёй асноўную апеку на дзецьмі, і прывёз труп жанчыны ў паліцыю. Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно расказала «Нашай Ніве», што цяпер з хлопчыкамі і ці паедуць яны жыць на радзіму Ганны — у Беларусь.

Андреа Палтриниери и Анна Свириденко. Коллаж ANSA
Андрэа Палтрыньеры і Ганна Свірыдзенка. Калаж ANSA

У трагічна загінулай беларускі засталіся два маленькія сыны — ім цяпер тры і пяць гадоў.

— Дзеці пакуль у бацькоў забойцы, то-бок таты. Пытанне апекі будзе вырашацца ў судзе, бо хлопчыкі — грамадзяне Італіі. Часцей за ўсё дзяцей аддаюць бацькам маці, але тут будуць кіравацца інтарэсамі дзяцей. Калі яны ўсё жыццё жылі ў Італіі, хутчэй за ўсё, іх пакінуць тут. Калі не з бацькамі таты, то ў дзіцячым доме. Пакуль ніякіх падрабязнасцяў няма, акрамя таго, што прапуцінская асацыяцыя ў Модэне шукае магчымасці забраць дзяцей пад сваю апеку. Гэтага мы дакладна не дазволім зрабіць, таму адсочваем сітуацыю і застаемся на сувязі з адміністрацыяй горада, — расказала «Нашай Ніве» Юлія Юхно.

Нагадаем, 11 чэрвеня ў італьянскім горадзе Модэна 48-гадовы Андрэа Палтрыньеры, беспрацоўны інжынер, прывёз у паліцыю цела забітай ім былой жонкі — 41-гадовай беларускі Ганны Свірыдзенка. Труп жанчыны ляжаў у багажніку машыны з поліэтыленавым пакетам на галаве, пазней паліцэйскія заўважылі прывязаны да шыі электрычны провад.

Італьянец прызнаўся, што задушыў экс-жонку. Матывам забойства паслужылі спрэчкі наконт апекі над іх двума маленькімі дзецьмі.

Ганна Свірыдзенка мела грамадзянства Італіі. Жанчына была доктаркай і мела дзве адукацыі, працавала ў аўстрыйскай клініцы ў Інсбруку, была даследчыцай і публіцысткай і заканчвала спецыялізацыю па радыялогіі ў Модэне.

У мясцовай пракуратуры падазравалі, што Ганна стала ахвярай хвалі фемініцыдаў, якая назіраецца цяпер у краіне.

Тэма росту гвалту над жанчынамі ў апошнія месяцы атрымала новы імпульс у Італіі. Штуршком для шырокай дыскусіі стала забойства на поўначы Італіі 22-гадовай студэнткі Джуліі Чэкецін яе былым хлопцам. Яна ўспыхнула з новай сілай пасля абвяшчэння прысуду родным 18-гадовай Саман Абас — яе забілі бацькі і дзядзька за адмову выходзіць замуж за яе стрыечнага брата з Пакістана.

А ў канцы 2023 года Інстытут італьянскай энцыклапедыі Treccani назваў словам года «фемініцыд», то-бок забойства жанчыны ў сувязі з яе гендарнай прыналежнасцю.