Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  2. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  3. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  4. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  5. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  6. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  7. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  8. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  9. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  10. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  11. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  12. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  13. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  14. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
Читать по-русски


Перыядычна ў айчынных СМІ ўсплываюць гісторыі беларусаў, якіх завербаваў КДБ. Арганізацыя былых сілавікоў BELPOL апублікавала сваё расследаванне пра тое, якім чынам спецслужбы схіляюць да супрацоўніцтва, як гэта распазнаць і што рабіць, калі гэта кранула вас. «Люстэрка» публікуе кароткі пераказ асноўных момантаў.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: rivage / Unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: rivage / Unsplash.com

Прадстаўнік арганізацыі Мацвей Купрэйчык расказаў, што BELPOL не раз выкрываў спробы вярбоўкі спецслужбамі беларусаў, якія жывуць за мяжой. Гэтым займаюцца і беларускія, і расійскія спецслужбы.

Прыцягнуць да супрацоўніцтва спрабуюць самых розных людзей: студэнтаў, працоўных мігрантаў, прадстаўнікоў СМІ, палітычных актывістаў і ўдзельнікаў парамілітарных фармаванняў. З імі неабавязкова афармляюць нейкі кантракт — часам для пачатку ўзаемадзеяння дастаткова вуснай згоды.

У BELPOL апісалі самыя частыя схемы, паводле якіх вярбуюць беларусаў.

Ціск праз родных

Адзін са сцэнараў — прэсінг на родных ці блізкіх, якія засталіся ў Беларусі. Да сям'і таго, хто выехаў, прыходзяць сілавікі, праводзяць ператрусы, выклікаюць на допыты, арыштоўваюць маёмасць.

Далей родных просяць звязацца з чалавекам за мяжой і перадаць яму кантакт прадстаўніка спецслужбаў. Калі чалавек выходзіць на сувязь, яму абяцаюць вырашыць усе пытанні пасля вяртання ў краіну. І даюць даручэнні. Пачынаюць з простых — напрыклад, перадаць інфармацыю, якая і так агульнавядомая. Потым задачы ўскладняюцца.

Што рабіць у такой сітуацыі? Вось тры парады ад BELPOL.

  • Не верыць абяцанням. «Вас абавязкова падмануць, і вынікам такога супрацоўніцтва, калі гэта можна так назваць, будзе не вырашэнне праблем, а ўзнікненне новых, у тым ліку турэмнае зняволенне для вас і вашых блізкіх», — кажа Мацвей Купрэйчык.
  • Не спрабуйце самастойна гуляць у «аператыўныя гульні». «У вас не атрымаецца доўга падманваць спецслужбы і „саскокваць“ з іх заданняў. У выніку можна пагоршыць становішча вашых блізкіх», — лічыць прадстаўнік BELPOL.
  • Ацэніце рызыку для вашых блізкіх. У выпадку рэальнай небяспекі арганізацыя раіць вывозіць сваякоў з Беларусі.

Даручэнні ўцёмную

Яшчэ адзін сцэнар супрацоўніцтва са спецслужбамі: выпадковыя знаёмыя могуць звяртацца з просьбамі — даволі нявіннымі на першы погляд. Напрыклад, падвезці на аўтамабілі, перадаць камусьці дакументы ці грошы. Часам нешта трэба адвезці ў іншы горад, часам — у іншую краіну. За «заданне» могуць плаціць.

У BELPOL раяць не брацца за такія даручэнні ад малазнаёмых людзей.

— Нібыта ў гэтых дзеяннях няма нічога незаконнага, але ў пасылцы можа аказацца выбуховае прыстасаванне, а на флэшцы — фота вайсковых аб’ектаў ці сакрэтная інфармацыя. А грошы могуць перадавацца для агентуры за шпіёнскую дзейнасць, — перасцерагае Купрэйчык.

У выпадку судовага разбіральніцтва той, каго выкарыстоўвалі ўцёмную, можа ўнікнуць крымінальнага пакарання. Аднак на час следства такі чалавек можа трапіць пад арышт — BELPOL вядома пра такія выпадкі.

Вярбоўка пад «чужым сцягам»

Прыклад такой вярбоўкі — гісторыя Алега Аксёнава, актывіста з Магілёва, які жыве ў Польшчы. Каля года ён збіраў інфармацыю пра мерапрыемствы беларускіх дэмсілаў. Аксёнаў думаў, што дасылае справаздачы прадстаўнікам Еўрапейскай падліковай палаты. У рэальнасці ж ён год прапрацаваў на беларускія спецслужбы, якія падманулі яго ў момант найму.

Як не трапіць у такую сітуацыю? Вось што рэкамендуюць у BELPOL:

  • верыфікуйце свае кантакты. Праверце ў інтэрнэце інфармацыю пра тых, хто вам піша. Ці існуюць такія людзі? Як яны выглядаюць? Чым займаюцца?
  • калі вам напісалі ад імені арганізацыі — звяжыцеся з ёй праз афіцыйныя кантакты;
  • памятаеце, што сакрэтны збор інфармацыі можа быць крымінальным злачынствам.

Вярбоўка праз мэсэнджары

Схема такая: з незнаёмага акаўнта — звычайна ў Telegram — піша незнаёмы. Кажа, што звяртаецца па рэкамендацыі агульных знаёмых. І просіць вырашыць за грошы нейкае пытанне.

— Ведамства, якое ён прадстаўляе, альбо тых самых агульных знаёмых вярбоўшчык не называе, — апісвае сцэнар прадстаўнік BELPOL. — На ўдакладняльныя пытанні, хто ён такі, ухіляецца ад адказу, гаворыць, можна сказаць, загадкамі.

Просьбы могуць быць рознымі: ад здымання фота ці відэа аж да здзяйснення дыверсій ці атак на палітычных і грамадскіх актывістаў.

— Паводле звестак BELPOL, за забойства ці нанясенне сур’ёзных цялесных пашкоджанняў прапануецца грашовае ўзнагароджанне ў сотні тысяч еўра. За менш значнае даручэнне, напрыклад, распаўсюд агітацыйных улётак ці нанясенне правакацыйных надпісаў плацяць ад дзясяткаў да сотняў еўра за адну акцыю, — сцвярджае Мацвей Купрэйчык. — Большасць з тых, каму пішуць, адмаўляецца ад выканання такіх задач. Але ёсць тыя, хто згаджаецца.

Калі вас спрабуюць завербаваць (ці вам так здаецца), BELPOL раіць абавязкова задакументаваць гэтую спробу і захаваць перапіску. Далей варта ўзяць час на роздумы і звярнуцца з афіцыйнай заявай ва ўпаўнаважаныя структуры той краіны, дзе вы знаходзіцеся.

— Гэтым вы не толькі засцеражаце сябе, але і, магчыма, сарвяце планы спецслужбаў рэжыму, уратуеце камусьці жыццё і здароўе ў далейшым, — тлумачыць Купрэйчык. — Дзейнічайце згодна з указаннямі прадстаўнікоў кампетэнтных дзяржаўных органаў, у якія вы звярнуліся.

Чытайце таксама