Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  2. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  3. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  4. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  5. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  6. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  7. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  8. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  9. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  10. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  11. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  12. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
Читать по-русски


Жыхарка Гомеля ўжо тры гады не можа падзяліць жыллё з былым мужам, а цяпер ён заявіў ёй, што кватэра цалкам ягоная, піша «Белка».

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: pexels.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pexels.com

«У 2020 годзе мы з мужам купілі кватэру, аформілі яе на яго, а праз год развяліся. З таго часу ў гэтай кватэры жыву я з дзецьмі. Муж спачатку паабяцаў, што мы прадамо жыллё і падзелім даход, але потым перадумаў. Толькі нядаўна я зразумела чаму. Паводле мужа, пра свае правы на гэтую кватэру я ўжо не магу заявіць, бо з моманту скасавання шлюбу прайшло тры гады. Гэта сапраўды так? Як нам цяпер падзяліць нерухомасць?» — апісала свой выпадак гамяльчанка.

У сітуацыі дапамагла разабрацца загадчыца натарыяльнай канторай № 2 Савецкага раёна Гомеля Святлана Кучынская.

Паводле натарыуса, муж у гэтым выпадку не мае рацыі.

«Тэрмін пазоўнай даўніны пачынаецца з дня, калі асоба даведалася пра парушэнне свайго права, і гэта неабавязкова дзень скасавання шлюбу (частка 1 артыкула 201 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь)», — патлумачыла Кучынская.

Яна адзначыла яшчэ адзін важны нюанс: калі адзін з сужэнцаў пасля разводу з’ехаў з агульнай кватэры добраахвотна, то гэта не парушае яго маёмасных правоў. Тры гады адлічваюцца з таго моманту, калі адзін з сужэнцаў адмовіўся аддаваць іншаму долю.

Натарыус ўдакладніла: калі муж і жонка змогуць дамовіцца, то ёсць два варыянты падзяліць кватэру.

Адзін з іх — скласці пісьмовае пагадненне пра падзел і засведчыць яго ў натарыуса. Тут вельмі важна, каб абое былі згодныя.

Другі спосаб — атрымаць у натарыуса пасведчанне пра права ўласнасці на долі ў маёмасці, нажытай у перыяд шлюбу. Былым мужу і жонцы гэты дакумент выдаюць незалежна ад таго, калі яны развяліся.