Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  2. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  3. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  4. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  5. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  6. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  7. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  8. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  9. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  10. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  11. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  12. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  13. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  14. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
Читать по-русски


Лідчаніна Віталя Макарэвіча, які знік у Польшчы, 16 жніўня знайшлі на вакзале ў Беластоку. Пра гэта паведаміла жыхарка горада ў мясцовай эмігранцкай групе ў Facebook.

Жанчына расказала, што напярэдадні бачыла абвестку пра знікненне беларуса, а ў пятніцу сустрэла яго на вакзале. Мужчына расказаў ёй, што яго абакралі.

Пропавший Виталий Макаревич на вокзале в Белостоке. Фото из соцсети
Зніклы Віталь Макарэвіч на вакзале ў Беластоку. Фота з сацсеткі

«Спрабуем купіць білеты дадому. Дапамажыце знайсці жонку», — напісала беластачанка.

Пазней яна патлумачыла, што ў мужчыны скралі тэлефон і торбу, пры гэтым дакументы засталіся пры ім. Жанчына сказала, што ўжо змагла адшукаць жонку Віталя і звязацца з ёю.

«Цяпер арганізоўваем яму хостэл і адпраўку дадому», — сказала яна.

Пры гэтым яна адзначыла, што мужчына быў у цяжкім псіхалагічным стане і не хацеў вяртацца — яго давялося ўгаворваць.

У каментарах беларусы горача дзякавалі ёй са словамі: «Не перастаю захапляцца нашымі людзьмі». На гэта жанчына адказала: «Якая розніца, нашыя, вашыя? Я з Украіны, але дапамагаць людзям трэба незалежна ад нацыянальнасці».

Нагадаем, пра знікненне Віталя Макарэвіча паведамлялася ў чацвер. Мужчына ехаў з Ліды ў Сувалкі. 13 жніўня ён праз тэлефон паведаміў, што знаходзіцца ў Беластоку, і з таго часу не выходзіў на сувязь.